Публікацыі

Конкурс творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства

ПАЛАЖЭННЕ аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства і форму для заяўкі гл. у далучэннях.

Шосты выпуск выдання “Беларуская дыялекталогія: Матэрыялы і даследаванні”

Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Вып. 6 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа / навук. рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 440 с.

Шосты выпуск выдання “Беларуская дыялекталогія: Матэрыялы і даследаванні” прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі, анамастыкі і тэкстаграфіі. Адметная праца ў зборніку – гэта архіўныя спадчына, якая рэпрэзентавана моўнай часткай манаграфіі І.А.Сербава “Беларусы-сакуны” і невялічкім слоўнікам Язэпа Дылы. Змяшчаюцца ў зборніку таксама артыкулы пра стан сучаснага маўлення на тэрыторыі Беласточчыны, падрыхтаваныя на аснове аналізу расшыфраваных запісаў, назапашаных у час дыялекталагічных экспедыцый на працягу 2015-2018 гг. Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў прадстаўлена з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з беларуска-польскага памежжа.
Зборнік робіць важны ўклад у рэалізацыю фундаментальнага праекта “Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак” і з’яўляецца 
запатрабаваным сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто працуе з родным словам.

Кітайска-беларускі. Беларуска-кітайскі слоўнік

Кітайска-беларускі слоўнік. Беларуска-кітайскі слоўнік = 汉白白汉词典 / Я. В. Волкава, А. В. Камінская, І. Л. Капылоў, У. А. Кошчанка, Г. І. Кухарэнка, С. В. Ліпніцкая, Г. С. Харланава / пад. навук. рэд. І. Л. Капылова. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2021. – 870 с.

Гэта першая лексікаграфічная праца ў гісторыі моўна-культурных узаемасувязей беларускага і кітайскага народаў. Аб’ём кожнага са слоўнікаў складае звыш 9 тысяч слоў. Слоўнікі змяшчаюць актуальную лексіку сучасных беларускай і кітайскай моў: словы, якія ахопліваюць асноўныя сферы жыцця і дзейнасці чалавека.

 

Слоўнік адрасаваны ў першую чаргу тым, хто пачынае вывучаць кітайскую мову ў Беларусі і беларускую мову ў Кітаі, упершыню знаёміцца з культурай і гісторыяй кітайскага і беларускага народаў. Ён прызначаны для пашырэння слоўнікавага запасу і сістэматызацыі ведаў лексікі кітайскай і беларускай моў як замежных. Выкарыстоўваць такія слоўнікі можна будзе як для самастойнага вывучэння моў, так і ў якасці дадатковага дапаможніка да асноўнага курса.

Русско-белорусский толковый словарь по металлургии и литейному производству

Русско-белорусский толковый словарь по металлургии и литейному производству / Национальная академия наук Беларуси [и др.]; сост.: В. А. Ковтун [и др.]; под общ. ред. Ю. М. Плескачевского. – Минск: Беларуская навука, 2020. – 739 с.

Шкляр, Г. З. Выбраныя працы. Моўная спадчына

Шкляр, Г. З. Выбраныя працы. Моўная спадчына / Г. З. Шкляр ;уклад.: В. М. Курцова [і інш.] ; навук. рэд.: В. М. Курцова, Н. С. Ганцоўская. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 259 с.

Беларуская лінгвістыка. Вып. 84

Беларуская лінгвістыка. Вып. 84 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: А.А. Лукашанец (гал. рэд.), В.М. Нікалаева (адк. сакр.) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2020. – 160 с.

Слоўнік мовы “Нашай Нівы” (1906-1915). У 5 т. Т. 4

Слоўнік мовы “Нашай Нівы” (1906-1915). У 5 т. Т. 4: С—Я / Уклад. I. А. Гапоненка, М. Н. Крыўко, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай, А.М.Анісім. -Мінск : Тэхналогія, 2019. - 648 с.

 

УСТУПНАЕ СЛОВА

У гісторыі кожнай мовы ёсць асабліва адметныя, этапныя перыяды. Для беларускай мовы такім быў пачатак ХХ стагоддзя – перыяд нацыянальна-культурнага адраджэння. Закон «Аб свабодзе друку» (1906 г.) зняў забарону на беларускае друкаванае слова, і неўзабаве голасна заявілі пра сябе першыя легальныя беларускамоўныя газеты «Наша Доля», «Наша Ніва», «Biełarus».

Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог

Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог / склад. М. У. Тарэлка. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 203 с.

У час навуковых экспедыцый 2016–2018 гг. былі выяўлены звыш двухсот беларуска-татарскіх рукапісаў XVII–XXI стст., што знаходзяцца ў прыватным уладанні на тэрыторыі Беларусі. Зроблены іх электронныя копіі, на падставе якіх апісваюцца дваццаць восем найбольш каштоўных дакументаў: два тафсіры, пятнаццаць кітабаў, дзесяць хамаілаў і рукапіс пад умоўнай назвай «Асновы веры».

Да выдання прыкладаецца DVD-дыск з электроннымі копіямі найбольш каштоўных рукапісаў  і іх фрагментаў.

Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: сацыяльны вопыт і перспектывы

Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: сацыяльны вопыт і перспектывы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: В.У. Міцкевіч, І.У. Ялынцава. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 192 с.

Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі

Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мова-ва імя Якуба Коласа; Мінскі дзярж. лінгвістычны ўн-т ; уклад. A. А. Завадская [і інш.] ; навук. рэд.: A. А. Завадская, Я. В. Волкава. – Мінск: Беларуская навука. – 413 с.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы