Капылоў, І.Л. «Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў» / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: “Современная школа”, 2010. – 256с.

Напісанне слоў, прыведзеных у дадзеным Арфаграфічным слоўніку, грунтуецца на новых «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Арфаграфічны слоўнік уключае ў сябе каля 20 000 слоў, пры напісанні якіх могуць узнікнуць цяжкасці. Большую частку слоўніка складае агульнаўжывальная лексіка сучаснай беларускай мовы. Акрамя таго, слоўнік змяшчае навукова-тэхнічныя тэрміны, гістарызмы і новыя словы (неалагізмы). У даведніку прыводзяцца складаныя і складанаскарочаныя словы.

У дадзеным слоўніку значэнні слоў не даюцца. Аднак у выпадках, калі правільнасць напісання слова залежыць ад яго лексічнага значэння, прыводзяцца кароткія тлумачэнні. Калі два словы маюць рознае напісанне, але аднолькавае вымаўленне, у дужках указваецца значэнне або сфера ўжывання таго або іншага слова.

Значнае месца адводзіцца граматычнай частцы слоўніка: у большасці выпадкаў даюцца граматычныя формы слова. У слоўніку падаюцца формы назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў і дзеясловаў. Прыналежнасць слова да той або іншай часціны мовы абазначаецца паметай толькі ў тых выпадках, калі гэта звязана з адрозненнем у напісанні: угары*, прысл.; дані*зу, прысл. (але: у гары, да нізу – прыназоўнік з назоўнікам).

Кніга адрасавана педагогам і вучням школ, гімназій, ліцэяў, абітурыентам для замацавання і паглыблення ведаў па беларускай мове, для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама ўсім, хто імкнецца павысіць  асабісты ўзровень пісьменнасці.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы