Публікацыі

Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў

Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Мінскі дзярж. Лінгв. Ун-т ; уклад.: А.А. Завадская [і інш.] ; навук. рэд.: А.А.Завадская, Я.В. Волкава. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 416 с.

Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў змяшчае каля 8 тыс. Скарачэнняў (больш за 11 тыс. расшыфровак). Абрэвіятуры сустракаюцца ў тэкстах рознай жанравай прыналежнасці і могуць ускладняць іх разуменне. Слоўнік закліканы дапамагчы вырашыць праблемы з дэшыфрацыяй абрэвіятур і іх адаптацыяй сродкамі беларускай мовы.

Прызначаны для шырокага кола чытачоў – навучэнцаў, студэнтаў, спецыялістаў, якія карыстаюцца французскай мовай у навучальнай, навуковай, прафесійнай дзейнасці, а таксама ў прыватным жыцці.

Алексяевіч, Г.В. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV–XVII стст.

Алексяевіч, Г.В. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV–XVII стст. / Г.В. Алексяевіч ; навук. рэд. М.П. Антропаў. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 281 с.

У манаграфіі даследуецца праблема ўсходне- і заходнеславянскіх моўных кантактаў, у прыватнасці ўплыў чэшскай мовы на старабеларускую, стараўкраінскую і старарускую мовы. Па выніках гісторыка-этымалагічнага аналізу было ўстаноўлена больш за 180 запазычанняў чэшскага і чэшска-польскага паходжання ва ўсходнеславянскіх мовах XIV–XVII стст. Іх пранікненне абумоўлена пашырэннем чэшскай літаратурна-пісьмовай традыцыі сярод іншых заходнеславянскіх народаў у XIV–XVI стст. Польская мова часта выступала ў ролі пасрэдніка, праз якую ўсходнеславянскімі мовамі запазычваліся чэшскія словы. Разам з тым, існавалі прамыя шляхі пранікнення багемізмаў, перадусім у старабеларускую і стараўкраінскую мовы.

Адрасуецца славістам, этымолагам, гісторыкам мовы і спецыялістам па міжславянскіх моўных сувязях.

Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі

Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд.: І. Л. Капылоў, Т. М. Дамашэвіч ; адк. рэд.: В. У. Міцкевіч, Ю. В. Маліцкі. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 424 с.

У зборнік уключаны артыкулы, у аснову якіх пакладзены рэгіянальны матэрыял, дзе асвятляюцца актуальныя пытанні ў галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культурнага жыцця Любаншчыны.

Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі

Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; рэдкал.: В. П. Русак, В. А. Мандзік. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 341 с.

Змешчаныя ў зборніку навуковыя артыкулы даюць комплекснае ўяўленне пра асноўныя кірункі, здабыткі, праблемы сучаснай і старажытнай беларускай мовы, метадалагічныя пошукі ў галіне славянскай філалогіі.

Жыццёвы лёс Браніслава Тарашкевіча (1892–1938)

Жыццёвы лёс Браніслава Тарашкевіча (1892–1938) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад.: Л.А. Ліхадзіеўская, В.П. Русак, В.Л. Татур ; навук. рэд. В.П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 330 с. : іл.

Выданне прысвечана акадэміку Б.А. Тарашкевічу – буйнейшаму беларускаму лінгвісту, мовазнаўцу, перакладчыку і грамадскаму дзеячу першай паловы ХХ ст., які ўвайшоў у гісторыю сучаснага беларускага мовазнаўства перш за ўсё як аўтар першай нарматыўнай “Беларускай граматыкі для школ” і распрацоўшчык асноўных прынцыпаў і сістэмы арфаграфічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Выданне дапоўнена архіўнымі дакументамі, большасць з якіх друкуецца ўпершыню.

Выгонная, Л. Ц. Фанетыка роднага слова: выбраныя працы

Выгонная, Л. Ц. Фанетыка роднага слова: выбраныя працы / Л. Ц. Выгонная; уклад.: В. П. Русак [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 393 с.

У зборніку змешчаны выбраныя працы доктара філалагічных навук Л.Ц. Выгоннай па актуальных праблемах фанетыкі, фаналогіі, інтанацыі і націску ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, разглядаюцца пытанні перадачы гукавога строю мовы сродкамі арфаграфіі і пунктуацыі. Матэрыялы зборніка знойдуць прымяненне пры асвятленні пытанняў станаўлення і развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняльных прац па фанетыцы і фаналогіі беларускай літаратурнай мовы, у выкладчыцкай практыцы.

Русско-белорусский системный семантический словарь.

Русско-белорусский системный семантический словарь. В 2 т. Т. 1 / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа; сост.: Н. В. Лавринович [и др.]; науч. ред.: А. А. Лукашанец, О. М. Николаева. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 1103 с.

Русско-белорусский системный семантический словарь. В 2 т. Т. 2 / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа; сост.: О.Г. Ванкевич, И.В. Елынцева, И.В. Кондратеня [и др.]; науч. ред. О. М. Николаева. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 1223 с.

Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі: каталог

Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі: каталог / сост. Л. И. Станкевич, М. В. Тарелко;  науч. ред.: Д.Э. Севрук, И.А. Сынкова – Минск: Беларуская навука, 2023. –  181 с. : ил.

Каталог змяшчае апісанне ўсіх вядомых на сённяшні дзень арабскіх, персідскіх і турэцкіх рукапісаў, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Гомельскай універсальнай абласной бібліятэцы, Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Агульная колькасць манускрыптаў складае 38 адзінак захоўвання, якія датуюцца  XIV – пачаткам XX ст. 

Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы

Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 340 с.: іл.

Стаўбцоўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі

Стаўбцоўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Ін-т гісторыі; уклад.: А. Б. Доўнар, В. У. Міцкевіч; навук. рэд. В. У. Міцкевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 293 с.: іл. – (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы