Публікацыі

A.I. Жураўскі. Выбраныя працы

A.I. Жураўскі. Выбраныя працы / А.I. Жураўскі; уклад.: H.В. Паляшчук, А. Ф. Мяснікоў. – Мінск : Беларус. навука, 2014. – 491 с.

Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі

Кароткі гістарычны слоўнік беларускай мовы

КАРОТКІ ГІСТАРЫЧНЫ СЛОЎНІК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ / Нац. акад. навук Беларусі. Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. Філ. “Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”; склад. А.М.Булыка. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 1038 с.

Мова «Нашай Нівы». Семантыка. Стылістыка

Мова «Нашай Нівы». Семантыка. Стылістыка / Нац. акад. навук Беларуси, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філіял «Інстытут мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы»; пад рэд. В. П. Лемцюгова – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 363 с.

«Агульнаславянскі лінгвістычны атлас»

Мэта работы – устанаўленне генетычных, тыпалагічных агульнасцей і адрозненняў сучасных славянскіх моў на падставе картаграфавання рэфлексаў праславянскіх галосных і лексічных найменняў. Задачы даследавання: падрыхтоўка лінгвістычных карт; складанне картаграфічных легенд, напісанне каментарыяў да іх; інтэрпрэтацыя беларуска-славянскіх адпаведнасцей на розных узроўнях структуры мовы.

Кароткая граматыка беларускай мовы і граматычныя слоўнікі

Комплекс работ з пяці кніг: «Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 1. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 351 с.; Ч. 2. Сінтаксіс / навук. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларуская навука, 2009. – 240 с.;

«Граматычны слоўнік дзеяслова» / навук. рэд. А.І. Падлужны, В.П. Русак. Мінск: Беларуская навука, 2007. – 1252 с.;

Бандарэнка, Н.Д. «Разам, асобна, праз злучок: даведнік» / Н.Д. Бандарэнка, І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2012. – 192с.

Маракуліна, Т.М. «Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы» / Т.М. Маракуліна, І.Л. Капылоў. – Мінск: “Современная школа”, 2011. – 96с.

Капылоў, І.Л. «Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў» / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: “Современная школа”, 2010. – 256с.

Напісанне слоў, прыведзеных у дадзеным Арфаграфічным слоўніку, грунтуецца на новых «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Арфаграфічны слоўнік уключае ў сябе каля 20 000 слоў, пры напісанні якіх могуць узнікнуць цяжкасці. Большую частку слоўніка складае агульнаўжывальная лексіка сучаснай беларускай мовы. Акрамя таго, слоўнік змяшчае навукова-тэхнічныя тэрміны, гістарызмы і новыя словы (неалагізмы). У даведніку прыводзяцца складаныя і складанаскарочаныя словы.

Brasławszczyzna: pamięć i współczesność

Двухтомнае даследаванне пад агульнай назвай „Brasławszczyzna: Pamięć i współczesność” прадстаўляе вынік працы міжнароднага калектыву аўтараў. Першы том, які выдадзены ў выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта (Варшава, 2011), мае назву “Historia regionu. Charakterystyka socjolingwistyczna. Świadectwo mieszkańców”, другі том (Варшава, 2009) – „Słownictwo dwujęzycznych mieszkańców rejonu (Słownik brasławski)”. Абодва тамы выдадзены пад агульнай навуковай рэдакцыяй прафесара Варшаўскага ўніверсітэта, доктара філалагічных навук Эльжбеты Смулковай.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы