Публікацыі
Цыкл прац “Навуковае і практычнае забеспячэнне ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (аўтары А.А. Лукашанец, Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя).
Цыкл прац уключае комплекс узаемазвязаных выданняў:
1. Беларускі арфаграфічны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад. Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Беларус. навука, 2009. – 695 с.; 2-е выд. – Мінск: Беларус. навука, 2010, 3-е выд. – Мінск: Беларус. навука, 2012.
Выданні Аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі
Тэматычныя слоўнікі
Кандраценя І.У. Нулявая суфіксацыя ў сістэме беларускага словаўтварэння / І.У. Кандраценя – Мінск : Беларус. навука, 2009. – 207 с.
У кнізе даследуецца сутнасць і месца нульсуфіксальных назоўнікаў у лексічным складзе сучаснай беларускай мовы.
"Як вы яхту назавяце — так яна і паплыве", або Сур'ёзная размова пра асаблівасці беларускай анамастыкі
...Калісьці даўно, калі яшчэ я паступаў ва ўніверсітэт, нас, абітурыентаў, засялілі ў студэнцкі інтэрнат на вуліцы Кастрычніцкай. Ідзем мы, маладыя-зялёныя, па Мінску, шукаем гэты інтэрнат. Раптам адна дзяўчына крычыць: "Стойце! Мы ж не туды ідзём — нам сказалі шукаць вуліцу Акцябрскую, а гэта — Кастрычніцкая!". Вядома, мы з яе трохі парагаталі, але праблема насамрэч сур'ёзная — колькі такіх вуліц, завулкаў, пасёлкаў у нашай краіне? Ды ладна мы, беларусы, яшчэ так-сяк разбяромся, а што будзе рабіць замежны госць, напрыклад, з вуліцамі Абойнай і Шпалернай?