Жыццёвы лёс Браніслава Тарашкевіча (1892–1938)

Жыццёвы лёс Браніслава Тарашкевіча (1892–1938) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад.: Л.А. Ліхадзіеўская, В.П. Русак, В.Л. Татур ; навук. рэд. В.П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 330 с. : іл.

Выданне прысвечана акадэміку Б.А. Тарашкевічу – буйнейшаму беларускаму лінгвісту, мовазнаўцу, перакладчыку і грамадскаму дзеячу першай паловы ХХ ст., які ўвайшоў у гісторыю сучаснага беларускага мовазнаўства перш за ўсё як аўтар першай нарматыўнай “Беларускай граматыкі для школ” і распрацоўшчык асноўных прынцыпаў і сістэмы арфаграфічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Выданне дапоўнена архіўнымі дакументамі, большасць з якіх друкуецца ўпершыню.

Адрасуецца лінгвістам, выкладчыкам, настаўнікам, аспірантам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі мовазнаўства і яго гісторыяй.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы