ПЛАН мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік У.Р. Гусакоў

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА ў 2000 г. Галоўная мэта
свята – захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

 

з 21 па 28 лютага 2022 г.

Інтэрв’ю дырэктара філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Капылова І.Л. з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы (тэлеканалы АНТ, Першы нацыянальны канал, БТ-3, СТБ; Першы нацыянальны канал радыё, канал “Культура”; газеты “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”).

Адказны – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (дырэктар філіяла Капылоў І.Л.).

Выступленні супрацоўнікаў філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рэспубліканскіх СМІ.

Адказны – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (загадчыкі аддзелаў).

21 лютага 2022 г. (панядзелак)

11.00 – 12.30

Навукова-папулярная лекцыя з прэзентацыяй “Беларуская мова – дзяржаўная мова Беларусі” для замежных студэнтаў 1-3 курсаў БНТУ (Мінск, пр. Незалежнасці, 65, БНТУ, галоўны корпус, аўд. 202).

Мэта лекцыі – папулярызацыя беларускай мовы сярод замежных студэнтаў. Увага будзе скіравана на асаблівасці беларускага вымаўлення і правапісу, вывучэнне этыкетных маўленчых формул; будуць прадэманстраваны выданні асобных помнікаў старабеларускай пісьменнасці, падрыхтаваныя супрацоўнікамі аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Адказныя – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (аддзел гісторыі беларускай мовы: вядучы навуковы супрацоўнік Будзько І.У., вядучы навуковы супрацоўнік Ярмоленка Э.В.).

10.30 – 12.30

“Нам засталася спадчына…”, культурна-асветніцкае мерапрыемства (у рамках дзейнасці Школы юнага лінгвіста і дагавора аб супрацоўніцтве з ДУА “Гімназія № 25 г. Мінска), прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

Прымаюць удзел дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” І.Л. Капылоў, загадчыкі аддзелаў Інстытута мовазнаўства, дырэкцыя, настаўнікі і вучні гімназіі № 25 (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 25 г. Мінска”, вул. Сядова, 3).

Адказныя – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (дырэктар філіяла Капылоў І.Л., загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Н.В. Паляшчук, загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей
І.У. Ялынцава); Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 25 г. Мінска” (дырэктар гімназіі Яноўская Т.В., настаўніца беларускай мовы і літаратуры Пахвалённая А.К.).

13.00 – 14.00

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пак. 110).

Адказныя – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (дырэктар філіяла Капылоў І.Л., загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы Русак В.П., загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Лапцёнак А.М.); Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (дырэктар бібліятэкі Груша А.І.).

13.30 – 14.30

Інтэрактыўныя заняткі “Напісанае застаецца: мова выданняў Францыска Скарыны” ў дзіцячай бібліятэцы № 2 г. Мінска (дзіцячая бібліятэка № 2 г. Мінска, вул. К. Чорнага, 10).

Мэта заняткаў – азнаямленне школьнікаў з пісьмовай спадчынай Беларусі, папулярызацыя беларускай мовы сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Падчас заняткаў увага будзе скіравана на адрозненне старабеларускай мовы ад сучаснай, а таксама на пераемнасць традыцый пісьменства.

Адказныя – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Перавалава Н.Ю.).

14.00 – 15.30

У рамках мерапрыемстваў Школы юнага лінгвіста будзе прачытана лекцыя для вучняў 9–11 класаў УА “СШ №26 г. Мінска”  на тэму “Беларуская лексіка на фоне іншаславянскай: этымалагічны аспект” (УА “СШ №26 г. Мінска”,  вул. Льва Сапегі, 15).

Мэта лекцыі – азнаямленне з багаццем лексічнай сістэмы беларускай мовы і яе сувязі з іншаславянскай.  У ходзе лекцыі вучні пазнаёмяцца з этымалогіяй як раздзелам мовазнаўства, даведаюцца аб метадах этымалагічнага даследавання на прыкладзе некаторых беларускіх лексем. Таксама адбудзецца знаёмства з вынікамі працы акадэмічных вучоных-этымолагаў.

Адказны – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Аліферчык Т.М.).

 

22 лютага 2022 г. (аўторак)

 

 

11.30 – 13.00

Круглы стол “Праблемы картаграфавання сродкаў традыцыйнай  нематэрыяльнай культуры: Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас” (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, пак. 302).

Круглы стол прысвечаны вынікам працы над Беларускім фальклорна-этналінгвістычным атласам.

Адказныя – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Аліферчык Т.М., загадчык аддзела фальклору і этналінгвістыкі Боганева А.М.).

14.25 – 16.00

Адкрытая лекцыя супрацоўнікаў сектара ўсходазнаўства філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” для студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ “Старажытныя сведчанні адзінства беларускай культуры: рукапісная спадчына татар” (філалагічны факультэт БДУ, вул. Карла Маркса, 31).

 Мэта лекцыі – пазнаёміць студэнтаў з кітабамі – рукапіснымі кнігамі, якія ствараліся на працягу стагоддзяў прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных груп  Беларусі (беларускімі татарамі), расказаць пра асаблівасці манускрыптаў і іх мовы. Помнікі пісьменства беларускіх татараў – унікальныя крыніцы для вывучэння гісторыі беларускай мовы XVII – XIX стст. Лекцыя распрацавана з мэтай павышэння цікавасці маладых спецыялістаў да кітабістыкі, іх уключэння ў кітабістычныя даследаванні.

Адказныя – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (загадчык сектара ўсходазнаўства Сеўрук Д.Э., старшы навуковы супрацоўнік сектара ўсходазнаўства Сынкова І.А.).

14.30 – 16.00

У рамках мерапрыемстваў Школы юнага лінгвіста на базе філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” пройдзе інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Па старонках выданняў для школы” для вучняў 5–6 класаў (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, пак. 302; Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная, 1).

У Інстытуце мовазнаўства падрыхтаваны рознага тыпу слоўнікі, дапаможнікі і спецыяльныя даведнікі, прызначаныя для школы. Мэта мерапрыемства – пазнаёміць вучняў з выданнямі, аўтарамі (ці суаўтарамі) якіх з’яўляюцца супрацоўнікі Інстытута, паказаць іх важнасць у забеспячэнні патрэб школьнага навучання і сучаснай моўнай практыкі, а таксама ў справе павышэння культуры маўлення моладзі ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму.

Адказныя – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Капылоў І.Л.,  загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Ялынцава І.У.; Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 25 г. Мінска” (дырэктар гімназіі Яноўская Т.В., настаўніца беларускай мовы і літаратуры Пахвалённая А.К.), музей Інстытута гісторыі НАН Беларусі (дырэктар Інстытута гісторыі Лакіза В.Л.).

23 лютага 2022 г. (серада)

11.00

З мэтай забеспячэння патрэб моўнай практыкі ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму адкрыццё цыкла лекцый у рамках кароткатэрміновага семінара “Дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь у прафесійнай дзейнасці натарыуса” для натарыусаў горада Мінска (Беларуская натарыяльная кантора, вул. Чырвонаармейская, д. 24а, пам. 1Н).

Адказныя – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (дырэктар філіяла Капылоў І.Л., загадчыкі аддзелаў); філалагічны факультэт БДУ, кафедра беларускага мовазнаўства (прафесар кафедры беларускага мовазнаўства Кулеш Г.І.).

11.30 – 12.30

Прэзентацыя інавацыйнага праекта “Мова прафесіі”, падрыхтаванага спецыялістамі ў сферы IT (кампанія say.by) сумесна з вучонымі Інстытута мовазнаўства.

 Праект уяўляе сабой аўтаматызаваны шлях навучання і праверкі валодання размоўнай беларускай мовай, адаптаваны пад запатрабаванні прадстаўнікоў розных прафесій.

Адказныя – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (дырэктар філіяла І.Л. Капылоў, загадчыкі аддзелаў); прадстаўнікі кампаніі say.by.

15.00 – 16.30

Сустрэча са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Тэма сустрэчы “Сучасная беларуская мова: навуковыя і мастацкія стасункі” (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, пак. 302).

Мэта сустрэчы – знаёмства студэнтаў з дасягненнямі акадэмічнага мовазнаўства, гутарка пра беларускую мову як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры. Выступленне ўдзельнікаў паэтычнага гуртка БДУКМ “Букет”.

Адказныя – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы Русак В.П.); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (загадчык кафедры беларускай і замежнай філалогіі Пісарэнка А.М.).

16.00 – 17.30

Навукова-папулярная лекцыя з прэзентацыяй “Праект стагоддзя айчыннай гуманітарыстыкі: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы»” ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска  (Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы г. Мінска, вул.
В. Харужай, 16
).

Мэта лекцыі – папулярызацыя дасягненняў супрацоўнікаў аддзела гісторыі беларускай мовы. Увага будзе скіравана на сацыяльную і практычную значнасць “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, магчымасці яго выкарыстання асобамі без спецыяльнай гісторыка-лінгвістычнай падрыхтоўкі. Выступленне адрасавана шырокаму колу наведвальнікаў Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г. Мінска.

Адказны – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Паляшчук Н.В.).

19.00

Прэзентацыя для шырокай грамадскасці Беларусі і замежжа на тэму “Беларускі N-корпус: гісторыя і перспектывы” (анлайн- рэжым)

Што такое моўныя корпусы? Навошта і каму яны патрэбны? Якія існуюць беларускія корпусы тэкстаў? Як імі карыстацца? На гэтыя і іншыя пытанні будзе дадзены адказ падчас прэзентацыі Беларускага N-корпуса.

Адказны – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Кошчанка У.А.).

24 лютага 2022 г. (чацвер)

12.45 – 14.15

Навуковая гасцёўня “Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам” (філалагічны факультэт БДУ, вул. Карла Маркса, 31).

Сустрэча Акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі акадэміка Кавалені А.А., дырэктара ДНУ “Інстытут гісторыі” Лакізы В.Л., дырэктара ДНУ “Інстытут філасофіі” Лазарэвіча А.А., дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Грушы А.І., дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Саверчанкі І.В., дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Капылова І.Л. з рэктарам БДУ, выкладчыкамі і студэнтамі філалагічнага факультэта БДУ.  Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя беларускамоўных акадэмічных выданняў, падрыхтаваных у Інстытутах Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, будуць абмеркаваны перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў рамках кластара “Міжнародная школа беларускай мовы і літаратуры”.

Адказныя – Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (дырэктары інстытутаў Аддзялення), філалагічны факультэт БДУ (загадчык кафедры беларускага мовазнаўства прафесар Прыгодзіч М.Р.).

12.45

Прэзентацыя для студэнтаў БДУ на тэму “Беларускі N-корпус: гісторыя і перспектывы” (анлайн-рэжым).

Адказны – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Кошчанка У.А.).

25 лютага 2022 г. (пятніца)

11.00 – 13.00

Прэзентацыя выдання “Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні: зборнік навуковых работ.  Выпуск 6” (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, пак. 302).

 

«Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні : зборнік навуковых работ. Вып. 6»  — гэта выданне, якое працягвае папярэднія выпускі навуковага зборніка.

Шосты выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі, анамастыкі і тэкстаграфіі. У кожным з гэтых раздзелаў мовазнаўства  змяшчаецца шэраг розных навуковых прац. У раздзеле «З лексікі народных гаворак» можна даведацца, як сёння гавораць на Случчыне — лінгвістычна адметным рэгіене на моўнай карце Беларусі. Веды пра гаворкі Случчыны можна атрымаць, прачытаўшы ўпершыню надрукаваныя тэксты ці пагартаўшы адмысловы слоўнік. “Слуцкую” тэму пашыраюць каштоўныя матэрыялы, прадстаўленыя ў раздзеле архіўнай спадчыны. Сярод іх моўная часткая манаграфіі І. А. Сербава “Беларусы-сакуны”. Асаблівую цікавасць складае таксама невялічкі слоўнік Язэпа Дылы, які ўбачыў свет упершыню. Упершыню друкуюцца ў зборніку таксама артыкулы пра стан сучаснага маўлення на тэрыторыі Беласточчыны. Яны падрыхтаваны на аснове аналізу расшыфраваных запісаў, назапашаных у час міжнародных дыялекталагічных экспедыцый на сучаснае беларуска-польскае памежжа, якія праводзіліся на працягу 2015–2018 гг. Зацікаўлены чытач прачытае тут і самі тэксты з Беласточчыны. Багатая і разнастайная ў зборніку таксама тэкстаграфічная частка матэрыялаў з розных рэгіёнаў Беларусі.

 

Адказны – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Курцова В.М.).

 

27 лютага 2022 г. (нядзеля)

12.00 – 14.00

Гульня “Гаворым па-беларуску” ў нядзельнай школе пры прыходзе царквы роўнаапостальнай княгіні Вольгі г. Мінска  (царква роўнаапостальнай княгіні Вольгі, Мінск, пр. Партызанскі, 17)

Мэта гульні – садзейнічанне ўдасканаленню ведаў па беларускай мове  ў прыхаджан і  навучэнцаў нядзельнай школы.

Пры правядзенні гульні будуць прапанаваны займальныя практыкаванні і заданні па лексіцы, фразеалогіі, арфаэпіі, словаўтварэнні беларускай мовы, выкананне якіх станоўча паўплывае на пашырэнне маўленчай практыкі прыхаджан прыхода царквы роўнаапостальнай княгіні Вольгі г. Мінска і навучэнцаў нядзельнай школы, а таксама на ўмацаванне  пачуцця  павагі і любові да роднай мовы.

Адказны – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы
Макітрук С.М.).

28 лютага 2022 г. (панядзелак)

10.00

У рамках мерапрыемстваў Школы юнага лінгвіста ўдзел супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў якасці сацыяльных партнёраў і членаў журы II навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!” для вучняў VIII – XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул.
М. Багдановіча,
13)

 Адказныя – філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Марозава А.А.); Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы