Экспансія ці ўсё ж натуральны працэс?.. Круглы стол аб праблемах запазычвання ў сучаснай мове

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры 20 лютага адбыўся круглы стол на тэму “Экспансія замежных слоў у беларускай і рускай мовах: узбагачэнне або засмечванне літаратурнай мовы?”.

Удзельнікі мерапрыемства – супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа абмеркавалі актуальныя праблемы, звязаныя з шырокім распаўсюджваннем запазычаных слоў у сучасных беларускай і рускай мовах.

З вітальным словам выступіў дырэктар інстытута Ігар Лявонавіч Капылоў. Ён адзначыў дыскусійны характар сустрэчы і прапанаваў удзельнікам і прысутным выказаць свае меркаванні, ці з’яўляецца запазычванне новых слоў экспансіяй або гэта натуральны працэс развіцця мовы.

РОДНАЙ МОВЫ ГУКІ ЧАРОЎНЫЯ…

У гонар Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага 2024 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшла Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Яе арганізатарамі традыцыйна выступілі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і канал «Культура» Беларускага радыё.

«ЯК ВУЧНЯМ ПЕРАМАГЧЫ Ў НАВУКОВЫМ КОНКУРСЕ: 10 ПАРАД АД СПЕЦЫЯЛІСТАЎ»

21 лютага на базе ДУА «Гімназія № 22 г. Мінска» прайшоў семінар для вучняў старэйшых класаў і настаўнікаў устаноў адукацыі Савецкага раёна г. Мінска «Як вучням перамагчы ў навуковым конкурсе: 10 парад ад спецыялістаў».

Сустрэча вучняў 5–11 класаў ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска” з навуковымі супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

21 лютага  прайшла сустрэча вучняў 5–11 класаў ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска” з навуковымі супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юліяй Хвіланчук і Ірынай Галавіной, а таксама дацэнтам кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка кандыдатам філалагічных навук Юрыем Чарнякевічам.

ТО Ж АЙЧЫНЫ НАШАЙ МОВА, МОВА ПРАДЗЕДАЎ, БАЦЬКОЎ

19 лютага ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча слухачоў спецыяльнасці “Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне” з прадстаўнікамі творчай і навуковай інтэлігенцыі, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы  Леанід Мальцаў, дацэнт кафедры сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі Ірына Дамасевіч, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка, першы намеснік Старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрыевіч.

З НАДЗЕЯЙ У БУДУЧЫНЮ

Падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і ДУА "Сярэдняя школа №26 г. Мінска імя З.Р. Калабанава" адбылося 19 лютага 2024 г. Дагавор падпісалі дырэктар цэнтра акадэмік Аляксандр Іванавіч Лакотка і дырэктар школы Ірына Канстанцінаўна Ваўчанкова.

Адбыўся круглы стол на тэму «“Старажытная. Ты самая славянская...”? Іншаземныя словы ў беларускай мове: на карысць ці на шкоду?»

 

13 лютага 2024 г. у рэдакцыі газеты «Звязда» адбыўся круглы стол на тэму «“Старажытная. Ты самая славянская...”? Іншаземныя словы ў беларускай мове: на карысць ці на шкоду?»

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства, выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ і журналісты газеты Звязда». Удзельнікі абмеркавалі погляды на праблему запазычанняў у мове, разгледзелі адметнасці гэтага працэсу ў беларускай мове на розных гістарычных этапах, асвятлілі падыходы да адлюстравання запазычанай лексікі ў слоўніках. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням культуры маўлення.

Матэрыялы круглага стала будуць надрукаваны ў газеце «Звязда» 21 лютага 2024 г.

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дарагія сябры!

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і канал «Культура» Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2024 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute). Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю па спасылцы:

https://forms.gle/LRxV9VSw6eFg6Qdd9

Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства!

Тэлефон для даведак: +375 17 270-04-74,

электронная пошта: dyktouka21@gmail.com.

НАВУКОВЫ ВІЗІТ МОВАЗНАЎЦАЎ У “ЗУБРАНЯ”

21 лютага незвычайны для нацыянальнай культуры ўсіх народаў свету і яе самага галоўнага складніка – мовы. Гэты дзень рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы. Пачатак свята прыпадае на 2000 г. Якраз з гэтага часу Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа штогод праводзіць розныя мерапрыемствы, каб расказаць пра беларускую мову, гісторыю яе развіцця і функцыянавання, данесці рознай аўдыторыі, што робіцца ў Інстытуце дзеля глыбокага і ўсебаковага вывучэння карэннай мовы беларускага этнасу і яе грамадскага пашырэння. Колькасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўстановай, неверагодна вялікая. Звычайна замест аднаго дня яны праходзяць на працягу тыдня. Так было шмат гадоў запар. 2024 год стаў асаблівым. Попыт грамадства на даследчыкаў-моваведаў, якія б навукова расказалі пра родную для многіх жыхароў Беларусі, стаў настолькі запатрабаваным, што мерапрыемствы распачаліся задоўга да 21 лютага.  На працягу амаль тыдня з 6 па 10 лютага ў Нацыянальным дзіцячым цэнтры “Зубраня” з рознымі лекцыямі выступалі даследчыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Выступленні былі падрыхтаваны для асаблівай аўдыторыі – удзельнікаў Рэспубліканскага інтэлектуальнага спаборніцтва: конкурс знаўцаў роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова!”, якія з’яўляюцца вучнямі 10-х класаў агульнаадукацыйных школ нашай краіны. Сустрэчы навукоўцаў са школьнікамі-эрудытамі былі накіраваны на адно – пашырыць веды тых вучняў, хто любіць родную мову і імкнецца паглыбіць свой досвед. Але без асабістай зацікаўленасці дырэкцыі Нацыянальнага дзіцячага цэнтра “Зубраня”, без гатоўнасці дырэктара Інстытута мовазнаўства падтрымаць ініцыятыву кіраўніцтва “Зубраня”, без разумення Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук важнасці і неабходнасці дыялогу паміж сённяшнімі даследчыкамі і патэнцыйнымі, якія прыйдуць ім на змену, такога шматдзённага мерапрыемства проста б не адбылося.

ПЛАН мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА ў 2000 г. Галоўная мэта свята – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы