
У межах Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і гімназіяй з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска 17 снежня 2025 г. галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы доктар філалагічных навук Мароз Валянціна Канстанцінаўна для навучэнцаў 8-х класаў прачытала лекцыю на тэму: «Мілагучнасць беларускай мовы».













