Канферэнцыі
МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «Прастора мовы: міжмоўныя і міжкультурныя ўзаемасувязі (да 90-годдзя Г.А. Цыхуна)» (Мінск, 5–6 лістапада 2026 года)
Шаноўныя калегі!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае да ўдзелу ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая праводзіцца з нагоды ўшанавання памяці доктара філалагічных навук, прафесара Генадзя Апанасавіча Цыхуна, замежнага члена Македонскай акадэміі навук і мастацтваў, ганаровага доктара Сафійскага ўніверсітэта.
Заяўкі просім дасылаць на адрас confslav@gmail.com да 5 кастрычніка 2026 г.
Аргкамітэт
ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі»
Шаноўныя калегі!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае Вас прыняць удзел у ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 90-годдзя з дня нараджэння В.П. Лемцюговай), якая адбудзецца 11–12 снежня 2025 года.







