Елынцева И.В. Словообразовательный словарь русского языка // И.В. Елынцева, И.Л. Копылов; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: ТетраСистемс, 2010. – 528 с.

“Словообразовательный словарь русского языка” ўяўляе сабой даведнік, асноўнай адзінкай якога з’яўляецца не гняздо аднакарэнных слоў, а кожнае асобна ўзятае матываванае (вытворнае) слова і звязанае з ім словаўтваральнымі адносінамі яго матывавальнае (утваральнае) слова, г.зн. словаўтваральная пара (у слоўніку іх каля 30 тысяч).

У адрозненне ад існуючых словаўтваральных слоўнікаў, “Словообразовательный словарь русского языка” пабудаваны па алфавітным, а не гнездавым прынцыпе.

Задача Слоўніка – даць даведку аб словаўтваральнай структуры матываванага (вытворнага) слова: паказаць, ад якога матывавальнага (утваральнага) слова яно ўзнікла; пры дапамозе якога словаўтваральнага сродку, якім спосабам; адлюстраваць змены, што адбыліся пры далучэнні словаўтваральнага сродку да матывавальнай (утваральнай) асновы. Слоўнікавы артыкул мае наступны выгляд:

абзац-н-(ый) – суф. от абзац-(Ø)

абон-емент-(Ø) – суф. от абон/ирова/-(ть)

абсолют-изирова-(ть) – суф. от абсолют-(Ø) черед. т/т’ ...

Структура слоўнікавага артыкула, яго ўсебаковая словаўтваральная інфарматыўнасць, якая пададзена ў даступнай форме, абумоўлены імкненнем аўтараў-складальнікаў стварыць даведнік, якім могуць карыстацца жадаючыя з рознаўзроўневай моўнай падрыхтоўкай.

“Словообразовательный словарь русского языка” адрасуецца вучням, студэнтам, выкладчыкам рускай мовы і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі рускага словаўтварэння.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы