Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі: у 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мо-вы i літ., філ. «Ін-т мовы i літ. імя Якуба Коласа i Янкі Купалы» ; склад.: I. У. Будзько [i інш.] ; пад рэд. А.М.Булыкі. – Мінск : Беларус. навука, 2013. [Т. 1. – 531 с.], [Т. 2. – 515 с.].
“Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі” – новы тып лексікаграфічнага даведніка ў айчыннай гістарычнай лексікаграфіі. У слоўніку дадзена семантычная характарыстыка звыш 24 000 назоўнікаў з арыгінальных i перакладных пісьмовых помнікаў XIV-XVIII стст. рознай жанрава-стылявой прыналежнасці. Дадатак да слоўніка змяшчае каля 1000 назваў плямён, народнасцей, прадстаўнікоў рэлігійных плыняў i інш
Слоўнік разлічаны на моваведаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў i ўсіх, хто цікавіцца i займаецца вывучэннем мінулага Беларусі.