У люстэрку «Роднага слова»

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа запрашае на творчую сустрэчу з галоўным рэдактарам навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» Наталляй Мікалаеўнай Шапран.

23 сакавіка ў 12:00

г. Мінск, вул. Сурганава, 1/2, аўд. 302

Часопіс «Роднае слова» – беларускамоўнае выданне, якое штомесяц прэзентуе самыя актуальныя навуковыя даследаванні ў галіне філалогіі, мастацтвазнаўства, культуралогіі і педагогікі. Амаль чатыры дзесяцігоддзі часопіс аб’ядноўвае пакаленні знаўцаў і аматараў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя супольнага асветніцкага праекта часопіса «Роднае слова» і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі «Пакуль ты ёсцьпрацяг наш будзе віцца», прымеркаванага да Года беларускай жанчыны.

Падчас сустрэчы плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

  • што дапытлівы чытач можа ўбачыць у «люстэрку» «Роднага слова»;
  • чым выданне адрозніваецца ад іншых навуковых і культурна-асветніцкіх СМІ;
  • чаму ў анонсах часопіса часта з’яўляюцца словы «эксклюзіў» і «сенсацыя»;
  • чаму сакавіцкі нумар традыцыйна вылучаецца асаблівай атмасферай натхнення;
  • як у паўсядзённасці адкрыць для сябе «код прыгажосці».

 

Да ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі навуковых устаноў, выкладчыкі, студэнты, настаўнікі, а таксама ўсе, хто цікавіцца праблемамі беларускай мовы і культуры.

Уваход вольны.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы