Міжнародная навуковая канферэнцыя “Прастора мовы: міжмоўныя і міжкультурныя ўзаемасувязі (да 90-годдзя Г.А. Цыхуна)”

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Прастора мовы: міжмоўныя і міжкультурныя ўзаемасувязі (да 90-годдзя Г.А. Цыхуна)” адбудзецца 5–6 лістапада 2026 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Навуковае мерапрыемства пройдзе ў змешаным фармаце – вочным і анлайн.

У межах канферэнцыі запланавана прэзентацыя выдання Г.А. Цыхуна “Балканаславіка. Этымалогія. Беларусістыка: навуковая спадчына” (Мінск, 2026) 5 лістапада ў 12.15 у пак. 302 (Сурганава, 1/2).

Запрашаем да ўдзелу!

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы