26 сакавіка адбудзецца падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю".
Канферэнцыі
РЭЗАЛЮЦЫЯ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы анамастыкі”
17–18 снежня 2020 года на базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы анамастыкі”, прымеркаваная да 85-годдзя прафесара В. П. Лемцюговай. Арганізатарамі яе выступілі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Рэспубліканская тапанімічная камісія пры НАН Беларусі.
На канферэнцыі ў рэжыме on-line адбыліся два пленарныя пасяджэнні, працавалі чатыры секцыі (секцыя 1. Актуальныя праблемы антрапанімікі; секцыя 2. Актуальныя праблемы тапанімікі; секцыя 3. Тэарэтычныя аспекты анамастычных даследаванняў; секцыя 4.Гістарычная анамастыка. Анамастыка і праблемы міжмоўнага і міжэтнічнага ўзаемадзеяння). Прайшла прэзентацыя кнігі Юрыя Важніка “Тапанімічны космас”. На адкрыцці канферэнцыі з вітальным словам выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў, які расказаў пра дасягненні беларускай анамастычнай школы, акрэсліў праблемныя пытанні анамастычных даследаванняў на сучасным этапе, адзначыў уклад у анамастычную навуку прафесара В. П. Лемцюговай.
Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння прафесара В. П. ЛЕМЦЮГОВАЙ «СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ АНАМАСТЫКІ»
Канферэнцыя "Сучасныя праблемы анамастыкі" будзе праводзіцца ў рэжыме анлайн. Жадаючыя паслухаць удзельнікаў канферэнцыі могуць напісаць на адрас anamastyka20@gmail.com, каб атрымаць спасылку на канферэнцыю ў ZOOM.








