Канферэнцыі
Круглы стол “Беларуская навуковая тэрміналогія: гісторыя і сучаснасць”
26 кастрычніка 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбудзецца круглы стол “Беларуская навуковая тэрміналогія: гісторыя і сучаснасць”, прымеркаваны да 100-годдзя Інстытута беларускай культуры.
Месца правядзення: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 3-ці паверх, каб. 302).
Пачатак работы: 10-00
Да XVII Міжнароднага з’езда славістаў (Францыя, Парыж, 2023 г.)
27–28 жніўня 2020 года адбылося анлайн-пасяджэнне Міжнароднага камітэта славістаў, на якім былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да XVII Міжнароднага з’ездза славістаў, што адбудзецца ў 2023 годзе ў Парыжы (Францыя). На пасяджэнні МКС была абмеркавана і зацверджана тэматыка з’езда, вызначаны формы работы з’езда, квоты ўдзелу ў з’ездзе для нацыянальных дэлегацый, тэрміны падачы заявак і інш.
Традыцыйна работа з’езда будзе праходзіць у форме секцыйных пасяджэнняў, тэматычных блокаў, круглых сталоў і прэзентацый. Будзе арганізавана кніжная выстаўка славістычнай літаратуры, апублікаванай за папярэднія пяць гадоў. Таксама адбудуцца рабочыя пасяджэнні камісій, акрэдытаваных пры МКС, і пленум Міжнароднага камітэта славістаў.
Тэматыка XVII Міжнароднага з’езда славістаў
(Францыя, Парыж, 2023 г.)
МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “ЭТНАЛІНГВІСТЫКА І ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА: ДЫЯХРАНІЧНЫ І СІНХРАНІЧНЫ АСПЕКТЫ МІЖМОЎНАГА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ”, 18–19 лістапада 2021 г.
У філіяле “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 18–19 лістапада будзе праходзіць Міжнародная навуковая канферэнцыя “Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння”. Па выніках канферэнцыі запланавана выданне зборніка навуковых артыкулаў і яго размяшчэнне ў базе РІНЦ (Расійскі індэкс навуковага цытавання).
Уся актуальная інфармацыя размешчана ў інфармацыйным лісце.
Запрашаем да ўдзелу!
Падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю"
26 сакавіка адбудзецца падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю".
РЭЗАЛЮЦЫЯ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы анамастыкі”
17–18 снежня 2020 года на базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы анамастыкі”, прымеркаваная да 85-годдзя прафесара В. П. Лемцюговай. Арганізатарамі яе выступілі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Рэспубліканская тапанімічная камісія пры НАН Беларусі.
На канферэнцыі ў рэжыме on-line адбыліся два пленарныя пасяджэнні, працавалі чатыры секцыі (секцыя 1. Актуальныя праблемы антрапанімікі; секцыя 2. Актуальныя праблемы тапанімікі; секцыя 3. Тэарэтычныя аспекты анамастычных даследаванняў; секцыя 4.Гістарычная анамастыка. Анамастыка і праблемы міжмоўнага і міжэтнічнага ўзаемадзеяння). Прайшла прэзентацыя кнігі Юрыя Важніка “Тапанімічны космас”. На адкрыцці канферэнцыі з вітальным словам выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў, які расказаў пра дасягненні беларускай анамастычнай школы, акрэсліў праблемныя пытанні анамастычных даследаванняў на сучасным этапе, адзначыў уклад у анамастычную навуку прафесара В. П. Лемцюговай.
Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння прафесара В. П. ЛЕМЦЮГОВАЙ «СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ АНАМАСТЫКІ»
Канферэнцыя "Сучасныя праблемы анамастыкі" будзе праводзіцца ў рэжыме анлайн. Жадаючыя паслухаць удзельнікаў канферэнцыі могуць напісаць на адрас anamastyka20@gmail.com, каб атрымаць спасылку на канферэнцыю ў ZOOM.