Арганізацыя: ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»
Адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, каб. 611
Тэл.: +375 (17) 270‑26‑07
E‑mail: tan1olif@gmail.com
Гістарычная даведка
Сектар усходазнаўства быў створаны 1 ліпеня 2021 года.
Загадчык сектара
Сеўрук Дзмітрый Эдуардавіч
кандыдат гістарычных навук
Склад сектара
| Прозвішча, імя, імя па бацьку | Пасада | Вучоная ступень |
|---|---|---|
| Тарэлка Міхаіл Уладзіміравіч | вядучы навуковы супрацоўнік | кандыдат філалагічных навук, дацэнт |
| Сынкова Ірына Анатольеўна | старшы навуковы супрацоўнік | кандыдат філасофскіх навук |
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці
- Пошук, даследаванне і каталагізацыя беларуска-татарскіх рукапісаў.
- Філалагічнае і рэлігіязнаўчае даследаванне тэкстаў на ўсходніх мовах (арабскай, цюркскіх, персідскай) у рукапісах татараў былога Вялікага Княства Літоўскага.
- Філалагічнае і рэлігіязнаўчае даследаванне тэкстаў на славянскіх мовах (беларускай, польскай) у рукапісах татараў былога Вялікага Княства Літоўскага.
- Філалагічнае і рэлігіязнаўчае даследаванне пісьмовых помнікаў на ўсходніх мовах у дзяржаўных і прыватных кнігазборах Беларусі.







