Сектар этналінгвістыкі і фальклору

Арганізацыя: ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»
Адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, каб. 608

Тэл.: +375 (17) 270‑24‑69
E‑mail: elboganeva@gmail.com

Гістарычная даведка

Сектар этналінгвістыкі і фальклору быў створаны 1 ліпеня 2008 года на падставе загада № 45 ад 21.05.2008 г.

Падрабязней >>>

Загадчык сектара

Боганева Алена Міхайлаўна

Склад сектара

Прозвішча, імя, імя па бацьку Пасада Вучоная ступень
Алексяевіч Ганна Віктараўна старшы навуковы супрацоўнік кандыдат філалагічных навук
Буйко Цімур Сяргеевіч малодшы навуковы супрацоўнік кандыдат філалагічных навук
Станкевіч Ганна Валер’еўна малодшы навуковы супрацоўнік

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці

  • Этналінгвістычнае даследаванне семантыкі і арэалогіі этнамоўных адзінак і этнакультурных з’яў беларускай традыцыйнай культуры ў кантэксце беларуска‑іншамоўнага і беларуска‑іншакультурнага ўзаемадзеяння.
  • Даследаванне беларуска‑славянска‑неславянскіх этнамоўных і этнакультурных адпаведнікаў у галіне лексікі і культурнай семантыкі.
  • Сістэматызацыя, картаграфаванне і навуковае каментаванне этнакультурных з’яў.
  • Развіццё этналінгвістыкі як асобнай мовазнаўчай дысцыпліны ў яе міждысцыплінарных сувязях.
  • Праца над стварэннем Беларускага фальклорна‑этналінгвістычнага атласа (БФЭЛА), сістэматызаванага апісання з’яў традыцыйнай народнай культуры, у якім дэталёва і паслядоўна будуць раскрыты і адлюстраваны на картах элементы фальклорнай традыцыі па асобных тэмах: каляндарнай, сямейнай і аказіянальнай абраднасці, вераванняў, жанраў няказкавай народнай прозы і інш.
  • Праца з электроннай базай даных БФЭЛА, якая змяшчае інфармацыю з унікальнага рукапіснага архіва, сабранага навукоўцамі, выкладчыкамі і студэнтамі ў канцы 1970‑х — 1980‑х гг. па ўсёй тэрыторыі Беларусі. База ахоплівае каля 26,5 тысяч адзінак з 1610 вёсак усіх рэгіёнаў краіны.
  • Супрацоўніцтва з ВНУ: арганізацыя сумесных семінараў, круглых сталоў, лекцый для студэнтаў.
  • Падрыхтоўка да выдання навуковых манаграфій, зборнікаў, артыкулаў.
  • Папулярызацыя фальклорнай спадчыны: падрыхтоўка навукова‑папулярных выданняў, у тым ліку для дзяцей і падлеткаў.

Публікацыі

Падрабязней >>>

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы