СПРАВАЗДАЧА аб рабоце Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі за 2021 год

I. Падрыхтоўка нарматыўных дакументаў і нарматыўных даведнікаў

II. Публікацыі па тапанімічнай тэматыцы

Кніжныя выданні:

Капылоў, І. Л. Назвы ўзвышшаў: лінгвістычны аналіз / І. Л. Капылоў // Сакральныя ўзгоркі Беларусі / В. Ф. Вінакураў [і інш.]; навук. рэд.: С. П. Віцязь. – Мінск : Беларус. навука, 2021. – С. 136–148.

Артыкулы і матэрыялы канферэнцый:

Аліферчык, Т. Саматычны код у беларускай тапанімічнай карціне свету / Т. Аліферчык // I Międzynarodowy Kongres Etnolingwistyczny. Etnolingwistyka – bilans dyscypliny. Stan badań, metody i postulaty badawcze. – Program i tezy referatów. – Lublin, 2021. – S. 26–27.

Аліферчык, Т. М. Тапанімічны канцэпт «ЧАЛАВЕК» у беларускай тапаніміі / Т. М. Аліферчык // Фольклор, язык и литература белорусов в контексте культурного наследия славян [Электронный ресурс] : электрон. сб. тез. докл. Респ. науч.-практ. семинара, Брест, 19 нояб. 2020 г. / Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина ; редкол.: С. С. Клундук, И. А. Ворон, О. Н. Ковальчук ; под общ. ред. Л. В. Скибицкой. – Брест : БрГУ, 2021.

Аліферчык, Т. Эргатапонімы, звязаныя з млынарскай дзейнасцю ў XVI–XVII стст. / Т. Аліферчык, Ю. Внуковіч // Роднае слова. – 2021. – № 1. – С. 41–45.

Аліферчык, Т. Эргатапонімы, звязаныя з млынарскай дзейнасцю ў XVI–XVII стст. Заканчэнне / Т. Аліферчык, Ю. Внуковіч // Роднае слова. – 2021. – № 2. – С. 40–42.

Гапоненка, І. А. Праблемныя пытанні сучаснай тапанімічнай практыкі / І. А. Гапоненка // Роднае слова. – 2021. – № 12. – С. 50–56.

Ковалёва, Е. В. Ассоциативные характеристики эргонимов (на материале эргонимов г. Мозырь) / Е. В. Ковалёва // С любовью к Слову: сборник статей участников Всероссийской с международным участием научной конференции, приуроченной к 80-летнему юбилею доктора филологических наук, профессора Людмилы Алексеевны Климковой, специалиста в области лексикологии, диалектологии, ономастики, словообразования (9–10 февр. 2021 г.) / отв. ред. О. В. Никифорова; Арзамасский филиал ННГУ. – Арзамас : Арзамасский филиал ННГУ, 2021. – С. 247–250.

Ковалёва, Е. В. Ассоциативный аспект эргонимов г. Мозыря Е. В. Ковалёва, А. В. Юденкова // Языковая политика и вопросы гуманитарного образования : сб. науч. ст. / Пензенский гос. ун-т ; редкол.: Г. И. Канакина (отв. ред.) [и др.]. – Пенза : Изд-во ПГУ, 2021. – С. 142–145.

Ковалёва, Е. В. Номинативные характеристики прагматонимов (на материале прагматонимов г. Мозырь (Беларусь) / Е. В. Ковалёва, О. Г. Яблонская // Язык и культура / Киев. нац. ун-т ; редкол.: Д. С. Бураго (гл. ред.) [и др.]. – Киев, 2021. – Вып. 23. – C. 57–62.

Мезенка, Г. М. Назвы вуліц г. п. Бялынічы ў тапаніміконе Магілёўшчыны: да праблемы паўтаральнасці / Г. М. Мезенка // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. – 2021. – № 2. – С. 44–49.

Мезенка, Г. М. Урбананімія Капыля скрозь прызму маркёраў культуры / Г. М. Мезенка // Ученые записки УО «ВГУ им. П. М. Машерова»: сборник научных трудов. – 2021. – Т. 34. – С. 164–170.

Мезенко, А. М. Белорусский и русский тексты культуры в урбанонимии приграничья: сопоставительный аспект / А. М. Мезенко // Ономастика в Смоленске и Витебске: проблемы и перспективы исследования : материалы Междунар. науч. конф., Смоленск, 15 июня 2021 года / отв. ред. И. А. Королева. – Смоленск : СмолГУ, 2021. – С. 67–73.

Мезенко, А. М. Гендерная составляющая восточнобелорусской и западнорусской урбанонимии: сходства и различия / А. М. Мезенко // Наука – образованию, производству, экономике : материалы 73-й Региональной науч.-практ. конф. преподавателей, научных сотрудников и аспирантов, Витебск, 11 марта 2021 г. / Витеб. гос. ун-т; редкол.: Е. Я. Аршанский (гл. ред.) [и др.] – Витебск : ВГУ, 2021. – С. 238–240.

Леванцэвіч, Л. В. Мікратапонімы-арыенціры Брэстчыны: структура, семантыка / Л. В. Леванцэвіч, Н. Р. Якубук // Весн. Брэсц. ун-та. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2021. – № 2. – С. 25–36.

Шведова, З. В. Функциональные особенности отономастического компонента-прилагательного в белорусских и русских фразеологизмах / З. В. Шведова // Русское слово как феномен духовности в славянской лингвокультуре пограничья : науч. доклады участников Междунар. науч.-просветит. форума (г. Новозыбков, Брянская область, 18–21 мая 2021 г.) / Ред. С. Н. Стародубец, В. Н. Пустовойтов, С. М. Пронченко. – Брянск : РИСО «БГУ», 2021. – С. 396–400.

Шур, В. В. Урбананімія Мазыра як крыніца гісторыка-культурнай інфармацыі / В. В. Шур, А. В. Кавалёва // Студії з ономастики та етимології. 2019–2020 / Відп. ред. В. П. Шульгач. – Київ, 2021. – С. 229–235.

Якубук, Н. Р. З мікратапаніміі Століншчыны / Н. Р. Якубук, Г. А. Місько // Нацыянальна-культурны кампанент у літаратурнай і дыялектнай мове : зб. навук. арт. / Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна ; рэдкал.: Л. В. Леванцэвіч, Т. А. Кісель, Н. Р. Якубук. – Брэст : БрДУ, 2021. – С. 209–212.

Якубук, Н. Р. Намінацыйныя асаблівасці мікратапаніміі Івацэвіччыны / Н. Р. Якубук // ХІ Калеснікаўскія чытанні : зб. матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., Брэст, 29 кастр. 2020 г. / Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна ; рэдкал.: З. П. Мельнікава [і інш.] ; пад агул. рэд. З. П. Мельнікавай. – Брэст : БрДУ, 2021. – С. 142–144.

Mezenko, A. Stosunek płci w lustrze urbanonimikonów Witebska i Białegostoku na początku XXI wieku: aspekt porównawczy / A. Mezenko // Nazwy własne w przestrzeni wielokulturowej: zeszyt streszczeń. – Rzeszów, 2021. – S. 85–86.

Вучэбныя праграмы, метадычныя распрацоўкі:

Гапоненка, І. А. Беларуская тапаніміка і мікратапаніміка: вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-21 80 11 Мовазнаўства, прафілізацыя Беларускае мовазнаўства. Рэг. №УД-9457/вуч. / І. А. Гапоненка. – Мінск : БДУ, 2020.

 

III. Арганізацыя і правядзенне навукова-практычных мерапрыемстваў па тапанімічнай праблематыцы

 

IV. Удзел у канферэнцыях, нарадах па тапаніміі

Кавалёва А. В. выступіла з дакладам «Ассоциативные характеристики эргонимов (на материале эргонимов г. Мозырь)» на Усерасійскай з міжнародным удзелам навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 80-гадовага юбілею доктара філалагічных навук, прафесара Л. А. Клімковай (Арзамас, 9–10 лют. 2021 г.).

Капылоў І. Л. выступіў з дакладам «Тапанімія Капыльскага раёна як крыніца гісторыка-лінгвістычнай і культуралагічнай інфармацыі» на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Капыльскія чытанні – 2021» (Капыль, 3 верас. 2021 г.).

Мезенка Г. М. выступіла з дакладамі:

1) «Гендерная составляющая восточнобелорусской и западнорусской урбанонимии: сходства и различия» на 73-й Рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў «Навука – адукацыі, вытворчасці, эканоміцы» (Віцебск, 11 сакав. 2021 г.);

2) «Белорусский и русский тексты культуры в урбанонимии приграничья: сопоставительный аспект» на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Ономастика в Смоленске и Витебске: проблемы и перспективы исследования» (Смаленск, 15 чэрв. 2021 г.);

3) «Гендерное соотношение в зеркале урбанонимиконов Витебска и Белостока начала XXI в.: сопоставительный аспект» на XXII Міжнароднай і ўсепольскай анамастычнай канферэнцыі (Жэшув, 14–16 кастр. 2021 г.).

Шведава З. У. выступіла з дакладам «Функциональные особенности отономастического компонента-прилагательного в белорусских и русских фразеологизмах» на Міжнародным навукова-асветніцкім форуме «Русское слово как феномен духовности в славянской лингвокультуре пограничья» (Навазыбкаў, 18–21 мая 2021 г.).

 

V. Водзывы, рэцэнзіі, звязаныя з анамастычнай праблематыкай

Капылоў І. Л. падрыхтаваў рэцэнзію на кнігу Ю. Важніка «Топонимический космос. Пуховичский район» (Мінск: Энцыклапедыкс, 2020).

 

VI. Удзел у рабоце профільных арганізацый

Капылоў І. Л., Шклярык В. А. з’яўляюцца членамі Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Капылоў І. Л., Копач А. І., Мезенка Г. М. з’яўляюцца членамі Камісіі па славянскай анамастыцы пры Міжнародным камітэце славістаў (https://onomastyka.uni.lodz.pl/mkos-co-mks/organizacja).

Копач А. І. з’яўляецца членам Міжнароднага савета анамастычных навук, а таксама членам тэрміналагічнай групы пры гэтым савеце (https://icosweb.net/about-icos/icos-terminology-group/).

Палуян А. М. з’яўляецца членам Тапанімічнай камісіі Гомельскага гарвыканкама.

 

VII. Абарона дысертацый па анамастычнай праблематыцы

VIII. Выступленні ў СМІ

IX. Супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнага кіравання, дзяржаўнымі прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі

На запыты дарожна-эксплуатацыйнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Рамаўтадар Першамайскага раёна г. Мінска» падрыхтаваны адказы:

1) аб узгадненні напісання на беларускай мове і транслітарацыі назваў пунктаў прыпынку «Торговый центр» – «Гандлёвы цэнтр», «Туровского» – «Тураўскага»;

2) аб узгадненні напісання на беларускай мове і транслітарацыі назвы пункта прыпынку «Рогачёвская».

На запыт рэдакцыі газеты «Друг пенсионера» з просьбай разгледзець зварот чытача газеты Р. М. Плетухінай падрыхтаваны адказ аб паходжанні назвы населенага пункта «Беразіно», дадзена тлумачэнне розніцы ў напісанні па-беларуску назваў Бярэзіна – Беразіно.

На запыт Аддзела ЗАГСа Кіраўскага райвыканкама Магілёўскай вобласці падрыхтаваны адказ аб перадачы з рускай мовы на беларускую назвы населенага пункта «Старая Добосна Кировского района Могилёвской области» і назвы органа мясцовай выканаўчай улады «Добоснянский сельский Совет Кировского района Могилёвской области», дадзена тлумачэнне правільнасці перакладу ў адпаведнасці з правіламі беларускай арфаграфіі.

На запыт дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія» ажыццёўлены пераклад з рускай мовы на беларускую дэмаркацыйных дакументаў стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі.

На запыт РУП «Белкартаграфія»:

1) падрыхтаваны адказы аб напісанні назваў вуліц: Магазінная ці Крамная; Францішканская ці Францысканская; Захар’еўская ці Захараўская; аб правільнасці напісання назваў з пачатковай часткай: нова- (нава-), стара-, верхне- (верхня-), ніжне- (ніжня-);

2) падрыхтаваны адказ адносна напісання назваў: Аркадзіопаль/Аркадыёпаль; Кубезэлэ/Кубезэле; Адзеле/Адзэле;

3) ажыццёўлены пераклад на беларускую мову зместу атласа «Старажытныя карты Мінска»;

4) ажыццёўлены пераклад зместу атласа «Астраномія»;

5) ажыццёўлены пераклад зместу контурных карт «Гісторыя Беларусі. 6 клас», «Гісторыя Беларусі. 11 клас», атласа «Мая Беларусь», атласа «Вялікая Айчынная вайна».

На запыт Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС падрыхтаваны адказ аб ужыванні апострафа ў іншамоўных уласных імёнах.

На запыты камунальнага інжынірынгавага ўнітарнага прадпрыемства «Гардарбуд» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта падрыхтаваны адказы:

1) аб транслітарацыі назваў пунктаў прыпынку «Праспект міру», «Станцыя метро “Аэрадромная”», «Ігара Лучанка», «Парк», «Лейтэнанта Кіжаватава»;

2) аб транслітарацыі назваў пунктаў прыпынку «Казінца», «Брылеўская», «Стары аэрапорт»;

3) аб транслітарацыі назвы прыпыначнага пункта «Вірская»;

4) аб транслітарацыі назвы прыпыначнага пункта «Талстога».

На запыт Столінскага раённага выканаўчага камітэта падрыхтаваны адказ аб напісанні па-беларуску імёнаў і прозвішчаў (Афанасий Резанович, Николай Крыж) у сувязі з правядзеннем работ па актуалізацыі і нармалізацыі элементаў вулічна-дарожнай сеткі г. Століна.

На запыт дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» ажыццёўлены пераклад з рускай мовы на беларускую назваў прыпыначных пунктаў прыгарадных маршрутаў «Волчковичи», «садовое товарищество “Меддружба”».

На запыт дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» разгледжаны зварот грамадзяніна І. І. Бубена адносна правільнасці афармлення назваў прыпыначных пунктаў «Лазнева-аздараўленчы комплекс» і «Кірыла Тураўскага».

На запыт дарожна-эксплуатацыйнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Рамаўтадар Цэнтральнага раёна г. Мінска» падрыхтаваны адказ аб транслітарацыі назваў пунктаў прыпынку «Заслаўская» і «Белпраект».

На запыт дзяржаўнага прадпрыемства «Гардарматэрыялы» падрыхтаваны адказ аб перакладзе надпісаў інфармацыйных паказальнікаў («Место сожжения 6500 узников», «Руины лагеря смерти», «Дорога смерти», «Врата памяти монумент») на беларускую і англійскую мовы.

На запыт дарожна-эксплуатацыйнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Рамаўтадар Савецкага раёна г. Мінска» падрыхтаваны адказ аб узгадненні на беларускай мове і транслітарацыі назваў прыпыначных пунктаў «Зелёный Луг-3», «Некрасова», «Кольцова».

На запыты будаўнічага прадпрыемства ААТ «МАПІД» ажыццёўлены пераклад назваў вуліц: Ніжняя (пас. Хацежына), Віктара Лівенцава (г. Мінск), Станіслава Манюшкі (г. Мінск), Алеся Дудара (г. Мінск).

Праводзіліся рэгулярныя кансультацыі (больш за 200) работнікаў РУП «Белкартаграфія», РУП «Белгеадэзія» па пытаннях напісання ўласных геаграфічных найменняў.

Праводзіліся рэгулярныя кансультацыі па пытаннях анамастыкі супрацоўнікаў устаноў:

– ВАК;

– Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі пры Дзяржстандарце;

– «Дарожныя дзяржаўныя службы»;

– Мінгарсавет;

– Мінскае ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях;

– выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя»;

– «Белпошта»;

– ЗАГСы;

– натарыяльныя канторы і інш.

 

Х. Адказы на запыты фізічных асоб

На зварот грамадзяніна Раманчука С. падрыхтаваны адказ аб правільнасці написання і вымаўлення па-беларуску назвы польскага горада Wrocław (Вроцлаў/Уроцлаў).

На зварот грамадзянкі Нікалаевай Т. М. (г. Санкт-Пецярбург-Пушкін) адносна паходжання назвы вёскі Куканосы (Полацкі павет Віцебскай губерніі) падрыхтаваны адказ аб неабходнасці правядзення спецыяльнага даследавання.

На зварот грамадзянкі Крушавай А. падрыхтаваны адказ аб правільным месцы націску ў склонавых формах назоўніка Палата.

На зварот грамадзяніна Молаша А. падрыхтаваны адказ аб удакладненні формы прозвішча Сямашка ў назве вуліцы г. Мінска.

На зварот грамадзяніна Шухно Я. В. падрыхтаваны адказ аб вынясенні рэкамендацыі на адрас Тапанімічнай камісіі пры Слонімскім раённым выканаўчым камітэце аб найменаванні вуліцы Праектаванай № 12 вуліцай Пераляся´нка.

На зварот грамадзяніна Германіі Хрыстафера Мазалона падрыхтаваны адказ аб паходжанні прозвішча Мазалон.

На зварот грамадзяніна Лятчэні Н. падрыхтаваны адказ аб скланенні прозвішча Лятчэня ў беларускай і рускай мовах.

На зварот грамадзяніна Несцяровіча Ю. падрыхтаваны адказ аб паходжанні прозвішча Кіцэр.

 

За 2021 год фізічныя асобы атрымалі каля 100 тэлефонных і пісьмовых кансультацый па пытаннях нацыянальнай тапаніміі. Найчасцей звароты былі звязаны з пытаннямі адносна этымалогіі і правільнага напісання прозвішчаў славянскага і неславянскага паходжання, напісання па-беларуску і па-руску назваў населеных пунктаў і ўнутрыгарадскіх аб’ектаў.

Члены Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі на працягу года аказвалі дапамогу ў развіцці школьнага краязнаўства, рэгулярна кансультавалі настаўнікаў і вучняў.

 

ХI. Іншае

У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 19.08.2021 № 27 унесены змены ў склад Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі і Палажэнне аб гэтай камісіі. Адпаведным чынам абноўлена інфармацыя на старонцы камісіі на сайце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (http://iml.basnet.by/node/6).

Падрыхтаваны ліст на імя намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта з рэкамендацыямі па правільным напісанні назвы вуліцы мікрараёна Чыжоўка-6 (вуліца Карзюкоўская, але: мікрараён Карзюкі, вёска Карзюкі).

На адрас ТАА «ЯндэксБел» адпраўлена прапанова аб правядзенні сумеснага даследавання назваў населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь (у тым ліку страчаных), а ў перспектыве – і назваў водных аб’ектаў.

Члены Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі Капылоў І. Л. і Шклярык В. А. у якасці членаў журы конкурса творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства (пастанова Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 31 мая 2021 г. № 257), прачыталі і ацанілі 44 дасланыя работы ў намінацыі «Мова маёй зямлі (мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)».

 

 

Старшыня Рэспубліканскай

тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі                                          І. Л. Капылоў

 

 

Вучоны сакратар Рэспубліканскай

тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі                                         В. А. Шклярык

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы