Русак Валянціна Паўлаўна

 

Загадчык

Аддзел сучаснай беларускай мовы
Доктар філалагічных навук, прафесар

Тэл.: +375 (17) 270‑18‑84
E‑mail: nanbvprusak@yandex.ru

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася 13 лютага 1950 года ў г. Горлаўка Данецкай вобласці. Закончыла філалагічны факультэт БДУ імя Леніна па спецыяльнасці: беларуская і руская мова і літаратура (1974). Вучылася ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (1984–1985). Абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Марфаналогія дзеяслова ў беларускай мове» (1990), доктарскую дысертацыю «Марфаналогія ў словазмяненні і словаўтварэнні сучаснай беларускай мовы» (2004); прысвоена вучонае званне дацэнт па спецыяльнасці «Мовазнаўства» (2006), прафесар (2025). Была дэлегатам І і ІІ З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь (2007; 2017).

Працоўная дзейнасць:

У 1972 г. залічана на працу лабарантам у аддзел сучаснай беларускай мовы і культуры мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, дзе ў розныя перыяды працавала малодшым, старшым і галоўным навуковым супрацоўнікам. Вучоны сакратар «Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі» (1994–2004). Загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы «Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2006–2008); дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2008–2012); «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2012 – па цяперашні час). Старшыня Беларускай нацыянальнай камісіі Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа пры Міжнародным камітэце славістаў (2005 – па цяперашні час).

Падрыхтавала 4 кандыдатаў філалагічных навук.

Старшыня навукова-метадычнага семінара «Тэарэтычныя праблемы беларускага мовазнаўства» філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (2006–2021).

Старшыня Савета Д 01.42.03 Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на атрыманне вучонай ступені доктара навук па спецыяльнасцях 10.02.01 – беларуская мова, 10.02.02 – руская мова, 10.02.03 – славянскія мовы (2022).

Член савета Д 02.01.24 пры БДУ на атрыманне вучонай ступені доктара навук па спецыяльнасці 10.02.03 – славянскія мовы, 10.02.19 – тэорыя мовы па філалагічных навуках (2022).

Член навуковай секцыі «Псіхалагічныя і педагагічныя навукі» ГЭС № 8 «Сацыяльна-эканамічныя, гуманітарныя і грамадскія навукі» (2016 – па цяперашні час).

Узнагароды

Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “за шматгадовую навуковую дзейнасць у галіне беларускага мовазнаўства, распрацоўку актуальных праблем беларускай марфаналогіі і граматыкі, падрыхтоўку фундаментальных лексікаграфічных прац для забеспячэння патрэб сучаснай моўнай практыкі”. Пастанова Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 16.11.2009 г. № 622.

Лаўрэат конкурсу «Топ-10» вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2017 год. Пастанова Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 10.01.2018 № 4.

Медаль Францыска Скарыны. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2018 г.

Памятны знак «У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»  Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Распараджэнне ад 15.01.2020 г. № 7.

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “за значны ўклад у распрацоўку актуальных праблем беларускага мовазнаўства, укараненне вынікаў даследаванняў у адукацыйны працэс, плённае супрацоўніцтва з установамі адукацыі рэспублікі”, 11 лютага 2020 г. № 14-у.

Грамата Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “за вялікі ўклад у падрыхтоўку і выкананне міжнароднага праекта «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас», распрацоўку актуальных праблем сучаснай беларускай літаратурнай мовы з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій і ў сувязі з 90-годдзем Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа”.

Сфера навуковых інтарэсаў

Фаналогія, фанетыка, акцэнталогія, марфалогія, лінгвагеаграфія.

Асноўныя публікацыі

Аўтарскія манаграфіі:

Русак В.П. Марфаналогія сучаснай беларускай мовы ; рэд. А.І. Падлужны. – Мінск: Беларуская навука, 2003. – 316 с.

Русак В.П. Марфаналогія словазмянення і словаўтварэння сучаснай беларускай мовы. – Мінск: Беларуская навука, 2012. – 429 с.

Вучэбна-метадычныя выданні:

Русак, В.П. Варыянтнасць дзеясловаў з чаргаваннем апошняга зычнага асновы / В.П.Русак, М.Р. Суднік [і інш.] // Пытанні культуры пісьмовай мовы / рэд. А. І. Падлужны. – Мінск: Народная асвета, 1991. – 175 с. Б-ка настаўніка беларускай мовы і літ. /  С. 121–132.

Русак, В.П. Марфаналогія / В.П. Русак, З.І. Бадзевіч //  Сучасная беларуская мова. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне. – Мінск : БДУ, 2017. – 227 с. / С. 74–106.

Русак, В.П. Дзеяслоў / В.П. Русак, З.І. Бадзевіч [і інш.] // Сучасная беларуская мова. Марфалогія. – Мінск: БДУ, 2018. – 323 с. / С. 141 – 206.

Дапаможнікі для школы:

Русак, В.П. Літаратура ХХ ст.: Залатая пяцёрка / В.П. Русак, П.М. Лапо [і інш.] Беларуская літаратурная спадчына: анталогія. У 2 кн. Кн. 1. Мінск: Беларус. навука, 2011. – 1029 с.; 76 ул.-выд. арк. / 19 ул.-выд. арк.

Русак, В.П. Паэзія / В.П.Русак, П.М. Лапо [і інш.] //  Беларуская літаратурная спадчына: анталогія. У 2 кн. Кн. 2. Мінск: Беларус. навука, 2011. – 944 с.; 70,6 ул.-выд. арк. / 17 ул.-выд. арк.

Русак, В.П. Беларуская літаратура: дадатковае чытанне: 5 клас / уклад. В.П. Русак, С.А. Курбанава [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2016. – 359 с.; 22,5 ул.-выд. арк. / 5,5 ул.-выд. арк.

Даклады на з’ездах славістаў:

Русак, В.П. Лінгвагеаграфія славянскіх марфаналагічных з’яў у матэрыялах Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа / Русак В.П. Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: ХІV Міжнародны з’езд славістаў (Охрыд, 10–16 верасня 2008 г.): даклады беларус. дэлегацыі / Нац. акад навук Беларусі, Беларускі камітэт славістаў. – Мінск: Права і эканоміка, 2008. – 336 с. / – С. 201–216.

Русак, В.П. Марфаналогія беларускай мовы ў агульнаславянскім кантэксце: лінгвагеаграфічны аспект / В.П. Русак // Марфаналогія беларускай мовы ў агульнаславянскім кантэксце: лінгвагеаграфічны аспект / Даклад на ХV Міжнар. з’ездзе славістаў (Мінск, 20–27 жніўня 2013 г.). – Мінск: Права і эканоміка, 2013. – 26 с.

Русак, В.П. Беларускае аканне ў агульнаславянскім кантэксце: па матэрыялах выпуска «Рэфлексы *а» Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа / В.П. Русак // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: ХVІ Міжнар. з’зд славістаў (Бялград, 19–27 жніўня 2018 г.): даклады беларус. дэлегацыі / Нац. акад навук Беларусі, Беларускі камітэт славістаў. –  Мінск: Права і эканоміка, 2018. – 429 с. / С. 175–195.

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях:

Русак, В.П. Вуснае дыялектнае маўленне: Віцебская вобл.; Вуснае літаратурнае маўленне  / В.П. Русак,  В.Г. Бурлыка, Л.Ц. Выгонная, Г.В. Лосік  // Вусная беларуская мова; рэд. А.І. Падлужны. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 270 с. / С. 133–173; 233–250.

Русак, В.П. Прадмова. Частка 2. Марфаналогія / В. П. Русак, А. М. Астапчук [і інш.] // Раслінны свет. Матэрыялы Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа ; рэд. В. П. Русак. – Мінск: Права і эканоміка, 2008. – 173 с. / 3–13, 153–171.

Русак, В.П.  Прадмова. З гісторыі працы над Агульнаславянскім лінгвістычным атласам; Лігвагеаграфія славянскіх марфаналагічных з’яў у ягадных найменнях АЛА / В.П.  Русак, А.М. Астапчук [і інш.] // Матэрыялы Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа: Раслінны свет ; рэд. В.П. Русак. – Мінск: Права і эканоміка, 2009. – 341 с. / С. 3–14; 123–159; 286–320.

Русак, В.П. Уводзіны. Раздзелы 1; 7; Заключэнне / В. П. Русак, К. Д. Ганчарэнка [і інш.] // Дынаміка літаратурнай нормы сучаснай беларускай мовы ; рэд В.П. Русак. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 440 с. / 3–56; 344–355; 359–379.

Русак, В.П. Марфаналогія / В. П. Русак, А. І. Падлужны [і інш.]  // Кароткая граматыка беларускай мовы. Ч.1.Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія ; рэд. А. А. Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2007. – 351 с. / С. 46–104.

Русак, В.П. Сказ. Просты сказ. Спосабы перадачы чужаслоўя / В. П. Русак, А. Я. Міхневіч [і інш.] // Кароткая граматыка беларускай мовы. Ч. 2. Сінтаксіс / рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2009. – 240 с. / С. 28–90, 206–212.

Русак, В. П. Марфаналогія словаўтварэння / В.П. Русак // Сучасная беларуская мова. Хрэстаматыя : дапаможнік. У 2 ч. Ч. 1. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне. Марфалогія / склад.: А. Л. Садоўская [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2022. – 319 с. / – С. 220–227.

Жыццёвы лёс Браніслава Тарашкевіча (1892–1938) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. Беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; уклад. Л. А. Ліхадзіеўская, В. П. Русак, В. Л. Татур; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 330 с.

Агульнаславянскі лінгвістычны атлас:

Русак, В. П. «Общеславянский лингвистический атлас. Серия фонетико-грамматическая»: Выпуск 3 «Рефлексы *ьr, *ъr, *ьl, *ъl». – Варшава, 1994. – 164 с. / Рефлексы *ьr, *ъr: Карта: № 3 *p/ьr/vъ(-jь) // *p/ьr/vьšь(-jь), К. № 14  *m/ьr/tvъ(-jь), К. № 23  *d/ьr/žitь, К. № 28  *č/ьr/nъ(-jь), К. № 29 *ž/ьr/ny // -na // -novъ; Рефлексы *ьl, *ъl: К. № 3  *m/ьl/čitь; Выпуск 5 «Рефлексы *о». – Москва, 2008. / К. № 23 *rogъ, К. № 24 *rojь, К. № 43 *rosa;  Выпуск 6 «Рефлексы *е». – Масква, 2011. – 174 с. / К. № 37 v/e/čerja, К. № 53 tr/e/tь (-jь), К. № 54 r/e/šeto, К. № 56 re š/e/to, К. № 63 več/e/rja; Выпуск 9 «Рэфлексы *tort, *tert, *tolt, *telt, * ort, *olt». – Прага, 2019. – 189 с. / К. № *s/ol/dъkъ(-jь), К. № *x/ol/dъnъ (-jь); Серия лексико-словообразовательная. Выпуск 10 «Народные обычаи». – Москва – Санкт-Петербург, 2015. – 276 с. / К. 28. Человек, который хорошо танцует, пляшет.

Навуковыя артыкулы:

Русак, В.П. Фонетический фонд белорусского языка как оптимальная совокупность образцов речи / В. П. Русак // Исследования по славянской диалектологии. Вып. 14. Фонетический аспект изучения славянских диалектов; отв. ред. Л. Э. Калнынь. – Москва: Ин-т славяноведения РАН, 2009. – 344 с. / – С. 183–193.

Русак, В.П. Беларуская фанетычная школа: пераемнасць і перспектывы / В.П. Русак / Наука и инновации, № 8 –  Минск, 2010. – С. 44–46.  

Русак, В.П. Агульнаславянскі лінгвістычны атлас – дасягненні і перспектывы лінгвагеаграфіі / В. П. Русак //  Dialog pokoleń / Z prac Towarzystwa Kultury Języka; pod red. E. Wierzbickiej-Piotrowskiej. – Warszawa: Druk i oprawa Uniwersytetu Warszawskiego, 2015. – S. 323–330.

Русак, В. П. Специфика лексической интерференции в белорусском языке в полилингвальной ситуации / В. П. Русак // Исследования по славянской диалектологии. Вып. 22. Славянские диалекты в условиях межэтнического пограничья. – Москва: Институт славяноведения РАН, 2020. – 168 с. / С. 66–77.

Русак, В.П. Марфаналагічны аспект засваення новых слоў сучаснай беларускай літаратурнай мовы / В.П. Русак / Univerzita Mateja Bela v Banskej Bystrici ; редактор Виктория Ляшук. – Банска Быстрыца : Belianum, 2018. – 253 с. / S. 62–69.

Русак, В. П. Лингвогеография белорусского аканья: по материалам выпуска «Рефлексы *а» «Общеславянского лингвистического атласа» / В. П. Русак // Труды Института русского языка им. В. В. Виноградова / Российская академия наук, Институт русского языка имени В. В. Виноградова ; гл. ред. А. М. Молдован ; отв. ред. номера Т. И. Вендина. – М. : Чеховский Печатный Двор, 2023, № 3 (37). – 127 с. / С. 50–61.

Русак, В. П.  Сучасныя магчымасці даследавання фанетыкі і арфаэпіі беларускай літаратурнай мовы / В. П. Русак // Беларуская лінгвістыка / Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; рэдкал. : І. Л. Капылоў (гал. рэд.). – Мінск : Беларуская навука, 2023. – Вып. 91. – С. 3–11.

Русак, В. П. Грані вершаванага коласаўскага слова / В. П. Русак // Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. Беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – С. 73–87.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы