Сустрэча Савета маладых вучоных: вынікі працы за 2025 год

Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа правёў сустрэчу, прысвечаную падвядзенню вынікаў працы за 2025 год. Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны асноўныя напрамкі дзейнасці Савета, дасягненні маладых даследчыкаў, а таксама перспектывы навуковай і арганізацыйнай работы на наступны перыяд. Удзельнікі сустрэчы падзяліліся ўражаннямі ад рэалізаваных ініцыятыў і выказалі прапановы па далейшым развіцці маладзёжнай навуковай супольнасці інстытута.

Напрыканцы сустрэчы члены Савета павіншавалі адзін аднаго з надыходзячымі святамі, пажадалі творчых поспехаў, навуковых дасягненняў і плённай працы ў новым годзе.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы