
Такую назву мела мерапрыемства, якое прайшло 23 лютага ў філіяле «Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе» Рэспубліканскага інстытута прафесіянальнай адукацыі і было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. У якасці запрошанага госця перад прысутнымі выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт В.А. Мандзік.


Падчас мерапрыемства Вераніка Аляксандраўна пазнаёміла навучэнцаў і педагогаў з новымі распрацоўкамі аддзела сучаснай беларускай мовы, адказала на пытанні пра актуальныя тэндэнцыі развіцця лексічнай і арфаэпічнай практыкі, пра спецыфіку навуковай дзейнасці ў галіне лінгвістыкі, прадставіла ўвазе слухачоў вершы ўласнага аўтарства. Навучэнцы таксама з задавальненнем дэкламавалі вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя роднай мове. Мерапрыемства прайшло ў творчай прыязнай атмасферы і паказала шчырую зацікаўленасць моладзі родным словам.







