
Да Дня роднай мовы старшыня Савета маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Алена Путрыч прыняла ўдзел у святочным эфіры шоу «Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх» на радыё Радыус FM.
Эфір адбыўся 20 лютага ў 21:05. Падчас размовы абмяркоўваліся значэнне роднай мовы ў сучасным грамадстве, цікавасць моладзі да мовазнаўчых даследаванняў, а таксама дзейнасць Савета маладых вучоных па папулярызацыі беларускай мовы.
Запіс эфіру даступны па спасылцы:
https://youtu.be/kJiSJd9b9GU?si=imWWYWBW_tbo12s1






