
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове прайшла 20 лютага 2026 г. на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. Далучыцца да яе можна было ў анлайн-фармаце на юцюб-канале Інстытута мовазнаўства, а таксама на канале «Культура» Беларускага радыё.
Традыцыйна гэта мерапрыемства аб’ядноўвае ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і жадае праверыць узровень валодання родным словам. 2026 год быў аб’яўлены Годам беларускай жанчыны, таму выбраны ў якасці тэксту дыктоўкі верш А. Звонака «Беларускія жанчыны» гучаў вельмі сімвалічна.
Напрыканцы ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі сертыфікаты і салодкі пачастунак – марожанае ад брэнда «Белы полюс». Тым, хто выдатна справіўся з дыктоўкай, дырэктар Інстытута мовазнаўства І.Л. Капылоў уручыў памятныя падарункі – кнігу «Беларуская мова ад А да Я».
Фота А. Маруноў













