Сустрэча з навучэнцамі горада Салігорска

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася сустрэча з навучэнцамі ваенна-патрыятычнага клуба Гімназіі №3 горада Салігорска. У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар Інстытута Ігар Лявонавіч Капылоў, кіраўнік па ваенна- патрыятычным выхаванні гімназіі № 3 г. Салігорска Зялінская Вікторыя Уладзіміраўна, намеснік начальніка Салігорскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Хоцька Дзмітрый Юр'евіч. І.Л. Капылоў расказаў аб асноўных напрамках дзейнасці Інстытута мовазнаўства, прадэманстраваў выданні акадэмічных вучоных-мовазнаўцаў, расказаў аб ролі гісторыі, мовы, культуры ў патрыятычным выхаванні моладзі.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы