НАВУКОВАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА ПЕРАКЛАДАЗНАЎЦАЎ

13 мая 2026 года супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі разам з кафедрай сучасных тэхналогій перакладу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў правялі ў гэтай навучальнай установе круглы стол на тэму “Перакладазнаўчая тэрміналогія: праблемы міжмоўнай эквівалентнасці і лексікаграфічнай рэпрэзентацыі”.

Падчас мерапрыемства былі грунтоўна абмеркаваны гістарычныя шляхі стварэння і адаптацыі спецыяльнай тэрміналогіі ў айчынным перакладазнаўстве, магчымыя падыходы да яе лексікаграфічнага апісання,  рэпрэзентацыі і ўкаранення ў навучальны працэс. Такія навуковыя дыскусіі спецыялістаў спрыяюць паглыбленню і пашырэнню гуманітарных ведаў, іх практычнаму выкарыстанню ў магчымых сумесных праектах.

Сярод удзельнікаў круглага стала былі: загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства Т.М. Аліферчык са сваімі калегамі – вядучым навуковым супрацоўнікам Н.В. Якавенка, старшым навуковым супрацоўнікам І.П. Бязлепкінай, малодшым навуковым супрацоўнікам К.Г. Быкавай, а таксама загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства А.М. Лапцёнак.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы