
Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў прыняў удзел у творчай сустрэчы з жыхарамі Астравецкага раёна, якая адбылася на базе Астравецкай раённай бібліятэкі. У творчай сустрэчы прымалі ўдзел вядомы пісьменнік, публіцыст, тэле- і радыёвядучы, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч, мастак, заснавальнік і галоўны рэдактар газеты “Друг пенсионера” Анатоль Гармаза, а таксама прадстаўнікі органаў кіравання раёна, творчая інтэлігенцыя, вучні. Ігар Лявонавіч расказаў пра ўклад Н.Я. Гальпяровіча у развіццё беларускай літаратурнай мовы, падзяліўся ўражаннямі ад новай кнігі пісьменніка “Чырвоны мост”. У канцы сустрэчы І.Л. Капылоў расказаў пра “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак”, выкарыстанне яго пры падрыхтоўцы навукова-даследчых работ навучэнцамі і перадаў выданне прадстаўнікам школ Астравецкага раёна.







