Славянскі этна- і глотагенез

Праца аддзела пачалася з даследавання традыцыйнай для сусветнай славістыкі праблемы – тэрытарыяльнай лакалізацыі славянскай прарадзімы ў агульным рэчышчы славянскага этна- і глотагенеза. Наватарская праца Віктара Мартынава 1963 г. “Славяно-германское лексическое взаимодействие древнейшей поры (К проблеме прародины славян)”, прысвечаная найстаражытнейшым славяна-германскім лексічным стасункам, была першай кнігай з серыі яго манаграфій 1963–1988 гг. па гэтай фундаментальнай славістычнай праблеме і на працяглы перыяд вызначыла праграму даследаванняў па лінгвістычным абгрунтаванні вісла-одэрскай гіпотэзы прарадзімы славян у межах савецкай славістыкі. 

На V Міжнародным з’ездзе славістаў у Сафіі дакладам Віктара Мартынава “Лингвистические методы обоснования гипотезы о висло-одрской прародине славян” упершыню было заяўлена пра распрацоўку беларускімі мовазнаўцамі агульнаславістычных праблем этнагенезу славян і праславянскай мовы. Шматгадовыя даследаванні гэтай вядучай у славістыцы праблемы прывялі да істотных высноў аб выніках канвергентна-дывергентных працэсаў у заходне-балтыйскай моўнай прасторы, увайшлі ў залаты фонд сучаснага славяназнаўства і лічацца зараз класічнымі. 

 

Выбраныя публікацыі па тэме: 

 

В.В. Мартынов. Славяно-германское лексическое взаимодействие древнейшей поры : к проблеме прародины славян / Акад. наук БССР, Ин-т языкознания им. Якуба Коласа. — Минск : Изд-во акад. наук БССР, 1963. — 250 с. 

В.В. Мартынов. Лингвистические методы обоснования гипотезы о висло-одрской прародине славян / Акад. наук БССР, Белорус. ком. славистов. — Минск : Изд-во Акад. наук БССР, 1963. — 43 с. — (V Международный съезд славистов : доклады)). 

В.В. Мартынов. Язык в пространстве и времени : к пробл. глоттогенеза славян / АН СССР, Науч. совет по теории сов. языкознания, Ин-т языкознания. — Москва : Наука, 1983. — 108 с. 

В.В. Мартынов. Праславянский язык и его место в западнобалтийском диалектном континууме / АН БССР, Белорус. ком. славистов. — Минск : Наука и техника, 1988. — 49, [1] с. — (X Международный съезд славистов : доклад)).

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы