З друку выйшла 2-е выданне манаграфіі В. А. Шклярыка «Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы». У кнізе на шырокім фактычным матэрыяле (больш за 30 тысяч найменняў), частка якога яшчэ не была ў навуковым звароце, разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці мікратапонімаў з усёй прасторы Усходняга Палесся. Робіцца спроба вызначыць месца і ролю назваў дробных геаграфічных аб’ектаў пры вырашэнні пытання аб дыялектным чляненні рэгіёна, выяўленні і ўдакладненні семантыкі мясцовых апелятываў і тэрыторыі іх распаўсюджання ў межах усходнепалескага краю. З улікам мікратапанімічнага матэрыялу ўстанаўліваецца ступень рэліктавасці лексем, якія ўваходзяць у пасіўны слоўнікавы запас жыхароў Усходняга Палесся.
У 2017 годзе манаграфія была адзначана прэміяй НАН Беларусі да Года навукі ў намінацыі «Лепшая навуковая работа маладых вучоных», у 2018-м — прэміяй Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі 2017 года ў намінацыі «Гуманітарныя навукі. Манаграфіі».