Вайна – трагедыя і памяць народа. Расказваюць сведкі падзей

Вайна – трагедыя і памяць народа. Расказваюць сведкі падзей : зб. дыялект. тэкстаў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад.: В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч, Т. М. Трухан ; навук. рэд. В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – 519 с.

ISBN 978-985-08-.

Кніга ўключае як арыгінальныя матэрыялы, так і тыя, што друкаваліся ў розных хрэстаматыйных выданнях па беларускай дыялекталогіі. Тэксты аб’ядноўваюць запісы дыялектнага маўлення, якія рабіліся з сярэдзіны і на працягу ХХ ст., а таксама на пачатку ХХІ ст. Усе яны тэматычна аднастайныя: у іх узнаўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта гісторыі-ўспаміны ў расказах жывых сведак мінулага, якое сёння стала нявыдуманай гістарычнай памяццю пра яго.

Выданне будзе карысным шырокаму колу лінгвістаў, даследчыкам гісторыі, настаўнікам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй сваёй зямлі, лёсам людзей, якія былі відавочцамі розных падзей, прайшлі праз цяжкія жыццёвыя выпрабаванні.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы