ISBN 978-985-08-2258-1.
Кніга прадстаўляе сабой сучасныя запісы (2004-2016 гг.) народнай прозы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, гістарычна — Рудабельскага краю. Кніга прэзентуе ўсе вядомыя жанры народнай прозы і розныя жанравыя разнавіднасці: казкі (казкі пра жывёл, чарадзейныя, пра лёс, казкі-анекдоты), наратывы “народнай Бібліі” (ад стварэння свету да эсхаталогіі), этыялагічныя легенды (антрапагенічныя, заагенічныя, гербагенічныя, сацыягенічныя і інш.), паданні, былічкі (пра работу ў святы, нячыстую сілу, закладных нябожчыкаў, духаў прыроды, скарбы, чараўнікоў і інш.), легенды-былічкі (або расказы пра цуды), легендарныя апавяданні (пра Боскую кару або дапамогу), вусныя бытавыя расказы. Акрамя таго, у зборнік уключаны размовы з носьбітамі традыцыі на самыя важныя светапоглядныя тэмы, малітвы, прыказкі і прымаўкі.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, моваведаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца лакальнымі праяўленнямі народных традыцый.