Кароткая граматыка беларускай мовы і граматычныя слоўнікі

Комплекс работ з пяці кніг: «Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 1. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 351 с.; Ч. 2. Сінтаксіс / навук. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларуская навука, 2009. – 240 с.;

«Граматычны слоўнік дзеяслова» / навук. рэд. А.І. Падлужны, В.П. Русак. Мінск: Беларуская навука, 2007. – 1252 с.;

«Граматычны слоўнік назоўніка» / навук. рэд. А.Я. Міхневіч, В.П. Русак. Мінск: Беларуская навука, 2008. – 1379 с.;

«Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя» / навук. рэд.        В.П. Русак. Мінск: Беларуская навука, 2009. – 1176 с.

Сфера выкарыстання. Комплекс работ разлічаны на спецыялістаў-моваведаў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай.

      Актуальныя стандарты моўнага ўнармавання зафіксаваны ў тэарэтычным і прыкладным аспектах – пры дапамозе граматыкі і граматычных слоўнікаў знамяняльных часцін мовы, у якіх прадстаўлены словазмяняльная і акцэнтуацыйная парадыгмы больш чым 100 тысяч слоў.

      У «Кароткай граматыцы беларускай мовы» пад навуковай рэдакцыяй доктара філалагічных навук А.А. Лукашанца (аўтары раздзелаў: Ч.1. А.І. Падлужны, В.П. Русак, Г.У. Арашонкава, А.А. Лукашанец, А.М. Булыка, В.М. Нікалаева, Л.П. Кунцэвіч,        П.П. Шуба; Ч. 2. А.Я. Міхневіч, Т.Р. Рамза, В.П. Русак, Н.У. Чайка, І.Л. Бурак,              Т.Я. Шэмет, В.У.  Русак) адлюстраваны неабходныя звесткі аб фаналогіі і марфаналогіі беларускай мовы, словазмяненні і словаўтварэнні знамянальных часцін мовы (назоўніка, прыметніка, лічэбніка, займенніка, дзеяслова, прыслоўя). У граматыцы апісанне праведзена з улікам тых тэндэнцый, якія склаліся на рубяжы стагоддзяў. Апісаны службовыя словы і часціцы, усе тыпы простых і складаных сказаў, падаюцца асноўныя віды словазлучэнняў. У словазмяненні і сінтаксісе прыведзены дапушчальныя варыянты, таму граматыку можна лічыць нарматыўнай.

      «Граматычны слоўнік дзеяслова» пад навуковай рэдакцыяй доктара філалагічных навук В.П. Русак (складальнікі: В.П. Русак, Л.А. Ліхадзіеўская, Н.П. Еўсіевіч, А.А. Кірдун) змяшчае каля 35 тысяч дзеясловаў, для якіх падаюцца формы цяперашняга і прошлага часу, загаднага ладу, дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі.

      «Граматычны слоўнік назоўніка» пад навуковай рэдакцыяй дактароў філалагічных навук А.Я. Міхневіча і В.П. Русак (складальнікі: Г.У. Арашонкава, А.М. Астапчук, В.І. Уласевіч, Н.А. Чабатар) змяшчае каля 50 тысяч назоўнікаў з іх поўнай парадыгмай змянення па склонах, родах і ліках.

      «Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя» пад навуковай рэдакцыяй доктара філалагічных навук В.П. Русак (складальнікі: Н.П. Еўсіевіч, В.П. Русак, Л.П. Кунцэвіч, В.М. Никалаева) змяшчае 30 тысяч прыметнікаў, усе асноўныя займеннікі, лічэбнікі і прыслоўі з поўнымі парадыгмамі граматычных форм.

      Упершыню ў беларускім мовазнаўстве праблемы пісьмовай нормы пададзены двума ўзаемадапаўняльнымі спосабамі арфаграфічнага апісання. Фундаментальны комплекс работ падрыхтаваны з улікам моўнай практыкі і тых тэндэнцый, якія праявіліся ў сістэме беларускай мовы ў апошнія два дзесяцігоддзі. Мае нарматыўную накіраванасць, адлюстроўвае стан літаратурнай мовы канца ХХ – пачатку ХХІ ст., варыянтнасць словазмянення і словаўтварэння.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы