У выдавецкім доме “Беларуская навука” выйшла другое, дапоўненае, выданне “Канкарданса беларускай мовы ХІХ ст.” (аўтар-складальнік Н. М. Сянкевіч). Да корпуса тэкстаў дадаліся 18 тэкстаў, якія не ўвайшлі ў першае выданне. На новым матэрыяле створаны ўласна канкарданс, шэсць частотных слоўнікаў, паказальнік слоў і адваротны слоўнік. Камплект канкардансаў мовы асобных аўтараў (В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Ельскага, К. Каганца і К. Каліноўскага) дапоўнены чатырма новымі даведнікамі: канкардансамі мовы Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Янкі Лучыны і Я. Чачота.