Булыка, А. М. Гістарычна-этымалагічны слоўнік іншамоўнай лексікі ў старабеларускай мове / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ; склад. А. М. Булыка. – Мінск : Беларуская навука, 2025. – 1078 с.
Гістарычна-этымалагічны слоўнік змяшчае лексіку, запазычаную старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовай з іншых моў або ўжываную пад іншамоўным уплывам. На базе фактычнага матэрыялу і этымалагічных меркаванняў разгледжана семантычная структура і крыніца паходжання і пранікнення кожнай лексемы, вызначана яе словаўтваральная актыўнасць на беларускай глебе. Прыведзены час першай фіксацыі кожнай іншаземнай лексічнай адзінкі і яе тагачасныя мясцовыя адпаведнікі.
Разлічаны на мовазнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым беларускага народа.