Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; уклад.: В.П. Русак [і інш.]; рэдкал.: В.П. Русак, Ю.С. Гецэвіч, С.І. Лысы. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 757 с.
Упершыню прапануецца апісанне літаратурнага вымаўлення больш за 117 000 слоў, у тым ліку новых запазычанняў. Слоўнік дае чытачу неабходныя звесткі пра вымаўленне праз падачу поўнай транскрыпцыі слоў, што бытуюць у сучаснай беларускай літаратурнай мове.
Прызначаецца мовазнаўцам, настаўнікам, выкладчыкам, студэнтам, журналістам, пісьменнікам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі арфаэпіі беларускай мовы.