Перакладная лексікаграфія

Важны кірунак дзейнасці аддзела – перакладная лексікаграфія, а менавіта стварэнне перакладных іншаславянска-беларускіх слоўнікаў сярэдняга памеру. У 2004 і 2005 гадах двума выданнямі выйшаў з друку “Польска-беларускі слоўнік, укладзены Яўгеніяй Волкавай і Валянцінай Авілавай, які змяшчае больш за 40 тыс. слоў.

 

Пад рэдакцыяй І.І. Лучыца-Федарца і пры яго аўтарскім удзеле (ён дапісаў адсутныя літары М у бел.-лат. частцы і K у лат.-бел. частцы) выйшаў “Беларуска-латышскі, Латышска-беларускі слоўнік”: Беларуска-латышскі, латышска-беларускі слоўнік. = Baltkrievu-latviešu, Latviešu=baltkrievu vārdnīca: каля 40 тыс. слоў / уклад. М. Абaла ; гал. рэд. І. І. Лучыц-Федарэц. – Рыга : Саюз беларусаў Латвіі, 2010. – 543 с. 

 

Марынай Абрагімовіч і Ірынай Лапуцкай падрыхтаваны рукапіс “Балгарска-беларускага слоўніка”. 

 

Выбраныя публікацыі па тэме: 

Г.А. Цыхун. Думкі пра іншаслявянска-беларускую перакладную лексікаграфію (у сувязі з завяршэннем працы над “Балгарска-беларускім слоўнікам”) // Беларуская лінгвістыка. – Вып. 70. – Мінск: Беларуская навука, 2013. – С. 6–10. 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы