Інавацыйны характар развіцця паўднёваславянскага славістычнага напрамку ў беларускім мовазнаўстве, перш за ўсё связаны з тыпалагічным даследаваннем граматыкі балгарскай і македонскай моў, вызначыўся ў працах Генадзя Цыхуна, перадусім у яго кандыдацкай дысертацыі 1966 г., прысвечанай сінтаксісу займеннікавых клітык у балгарскай і македонскай літаратурных мовах, абароненай у Ленінградскім універсітэце. Яшчэ больш завострана праблемы паўднёваславянскай (і шырэй – балканскай) моўнай тыпалогіі праявіліся ў манаграфіі 1968 г. “Синтаксис местоименных клитик в южнославянских языках (Балканославянская модель)”, аснову якой склаў матэрыял, прааналізаваны ў дысертацыі, аднак тут ужо з’явіўся спецыяльны раздзел аб “ступені балканістычнасці” разгледжаных з’яў з арэальна-тыпалагічнай інтэрпрэтацыяй атрыманых вынікаў. Вызначаны такім чынам кірунак быў працягнуты аўтарам у шматлікіх артыкулах. У 1981 г. пабачыла свет манаграфія Г.А. Цыхуна “Типологические проблемы балканославянского языкового ареала”.
Выбраныя публікацыі па тэме:
Г.А. Цыхун. Синтаксис местоименных клитик в южнославянских языках: (Балканославянская модель) / АН БССР, Ин-т языкознания им. Я. Коласа. – Минск: Наука и техника, 1968. – 134 с.
Г.А. Цыхун. Тыпалогія сінтаксічных адрозненняў у балканаславянскім арэале / АН БССР. Беларускі кам.славістаў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1978. – 48 с.
Г.А. Цыхун. Типологические проблемы балканославянского языкового ареала / [редактор Н.И. Толстой]; Академия наук Белорусской ССР, Институт языкознания им. Я. Колоса. – Минск: Наука и техника, 1981. – 228, [2] с.