Палажэнне аб Школе юнага лінгвіста Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

ПАЛАЖЭННЕ

аб Школе юнага лінгвіста

1. Агульныя палажэннi

1.1. Школа юнага лінгвіста (далей – Школа) ствараецца ў адпаведнасці з прынцыпамі работы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей – Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа) у галіне супрацоўніцтва з установамі агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.

1.2. Школа з’яўляецца дадатковай формай адукацыі вучнёўскай моладзі, якая дапамагае ўдасканальваць веды ў галіне лінгвістыкі, развіваць інтэлектуальныя здольнасці, навыкі вучэбна-даследчай і практычнай дзейнасці, а таксама цікавасць да навуковага пошуку.

1.3. Навучанне ў Школе ажыццяўляецца на добраахвотнай аснове для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія праяўляюць цікавасць да беларускай мовы, лінгвістыкі і навукова-даследчай дзейнасці.

2. Мэта Школы:

Стварэнне ўмоў для інтэлектуальнай, творчай і навуковай самарэалізацыі навучэнцаў, развіцця іх даследчага патэнцыялу, крытычнага мыслення і ўстойлівай матывацыі да ўдзелу ў вучэбна-даследчай і навуковай дзейнасці.

2.1. Задачы Школы:

  • садзейнічанне павышэнню навукова-даследчых інавацыйных і крэатыўных кампетэнцый навучэнцаў: уменню фармуляваць праблему, карыстацца рознымі інфармацыйнымі крыніцамі, аналізаваць, лагічна і сістэмна структураваць матэрыял;
  • павышэнне цікавасці да вывучэння гісторыі беларускай мовы і мовазнаўства, дзейнасці навуковых школ, а таксама сучасных тэндэнцый і працэсаў развіцця беларускай лінгвістыкі;
  • выяўленне, падтрымка і развіццё здольнасцей таленавітай моладзі, арыентаванай на паглыбленае вывучэнне беларускай мовы і навукова-даследчую дзейнасць;
  • папулярызацыя прафесійных лінгвістычных ведаў сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • захаванне і трансляцыя культурна-гістарычнай спадчыны будучым пакаленням на аснове мовазнаўчага матэрыялу і вывучэння нацыянальнай моўнай традыцыі.

 3. Арганізацыя і змест навучальнага працэсу

3.1. Арганізацыя навучальнага працэсу ў Школе ажыццяўляецца з улікам узросту навучэнцаў, узроўню іх падрыхтаванасці, пазнавальных інтарэсаў і індывідуальных магчымасцей пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

3.2. Тэрмін навучання, колькасць сустрэч, формы правядзення кансультацый і навучальных заняткаў вызначаюцца арганізатарамі Школы.

3.3. Навучанне ў Школе можа ажыццяўляцца ў форме індывідуальных і групавых кансультацый, тэматычных заняткаў, лекцый, семінараў, дыскусій, навукова-папулярных сустрэч і іншых форм адукацыйнага ўзаемадзеяння. У межах навучальнага працэсу прадугледжваецца навуковае каментаванне складаных пытанняў беларускай лінгвістыкі, а таксама фарміраванне практычных навыкаў працы са слоўнікамі розных тыпаў, даведачнымі і вучэбнымі выданнямі, лінгвістычнымі атласамі, энцыклапедыямі і іншымі навуковымі крыніцамі.

3.4. Дзейнасць Школы можа ажыццяўляцца ў вочнай, дыстанцыйнай або змешанай форме з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

3.5. Удзельнікі Школы могуць прыцягвацца да ўдзелу ў навукова-даследчых, культурна-асветніцкіх і адукацыйных мерапрыемствах, якія праводзяцца Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа і іншымі ўстановамі.

3.6. Па выніках навучання ўдзельнікі Школы могуць атрымліваць сертыфікаты, граматы або іншыя формы заахвочвання ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам.

4. Дадатковыя ўмовы

4.1. У Палажэнне могуць быць унесены змены, якія зацвярджаюцца Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа.

4.2. Змены ў Палажэнні ўступаюць у сілу з моманту іх апублікавання.

4.3. Удзел навучэнцаў у мерапрыемствах, конкурсах і іншых формах дзейнасці Школы ажыццяўляецца на падставе Палажэння. Дадатковае афармленне дазволу (загада) з боку ўстановы адукацыі або органаў кіравання адукацыяй не патрабуецца.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы