Абвешчаны набор у аспірантуру і дактарантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на 2017 год на спецыяльнасці: 10.02.01 – Беларуская мова; 10.02.03 – Славянскія мовы; 10.02.02 – Руская мова
План прыёму:
Спецыяльнасць |
Колькасць бюджэтных месцаў |
||
Аспірантура дзённай формы навучання |
Саіскальніцтва |
Дактарантура дзённай формы навучання |
|
10.02.01 – Беларуская мова |
1 |
– |
1 |
10.02.01 – Славянскія мовы |
1 |
– |
– |
10.02.02 – Руская мова |
1 (мэтавае, для БрДУ) |
– |
– |
Колькасць платных месцаў у аспірантуру і дактарантуру неабмежаваная.
У адпаведнасці з Палажэннем аб падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь прыём дакументаў у аспірантуру і дактарантуру адбываецца з 1 жніўня па 29 верасня 2017 года.
Прыём уступных экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах – першая дэкада кастрычніка 2017 года.
Асобы, якія паступаюць у аспірантуру,
падаюць у прыёмную камісію навуковай установы наступныя дакументы:
- заяву на імя кіраўніка навуковай установы (па форме);
- асабовы лісток па ўліку кадраў (завераны на апошнім месцы працы ці вучобы);
- аўтабіяграфію;
- медыцынскую даведку (па форме для паступлення ў ВНУ);
- 3 фотаздымкі памерам 4х6;
- спіс і копіі апублікаваных навуковых работ;
- асобы, што не маюць навуковых публікацый, падаюць рэферат па выбранай тэме ў адпаведнасці са спецыяльнасцю;
- рэкамендацыю ўстановы вышэйшай адукацыі ці факультэта гэтай установы (для тых, хто паступае ў год заканчэння навучання ў дадзенай установе), калі няма вопыту практычнай работы па спецыяльнасці не менш, чым 2 гады;
- копію дыплома аб вышэйшай адукацыі і копію выпіскі з заліковай ведамасці;
- выпіску (копію) з працоўнай кніжкі (для тых, хто працуе);
- копіі дакументаў аб здачы кандыдацкіх экзаменаў;
- копію заяўкі арганізацыі (для асоб, накіраваных у мэтавую аспірантуру);
- канверт са зваротным адрасам.
Асобы, якія паступаюць у дактарантуру,
падаюць у прыёмную камісію навуковай установы наступныя дакументы:
- заяву на імя кіраўніка ўстановы (па форме);
- асабовы лісток па ўліку кадраў (завераны на апошнім месцы працы);
- аўтабіяграфію;
- копію дыплома кандыдата навук;
- копію працоўнай кніжкі або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць стаж работы па спецыяльнасці;
- заяўку арганізацыі, для якой ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў;
- спіс і копіі асноўных навуковых публікацый, якія адпавядаюць профілю мяркуемай дысертацыі, копіі матэрыялаў і (або) тэзісаў дакладаў на навуковых, навукова-практычных канферэнцыях, з’ездах, сімпозіумах і г.д.;
- манаграфіі, матэрыялы, якія адносяцца да аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, зарэгістраваныя ў вызначаным парадку, справаздачы аб выкананых даследаваннях і распрацоўках, акты (даведкі) аб выкарыстанні вынікаў навуковых распрацовак, якія пацвярджаюць практычную рэалізацыю вынікаў навуковых даследаванняў, дакументы, якія пацвярджаюць удзел у выкананні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў і інавацыйных праектаў па прыярытэтных напрамках навуковых даследаванняў;
- план падрыхтоўкі дысертацыі, разлічаны на завяршэнне дысертацыі на працягу тэрміна навучання ў дактарантуры;
- водгукі двух дактароў навук, даследаванні якіх блізкія па тэме да тэмы мяркуемай дысертацыі дактаранта (водгукі павінны ўтрымліваць ацэнку актуальнасці тэмы, абгрунтаванасці прапануемага плана падрыхтоўкі дысертацыі і магчымасці яе напісання на працягу тэрміна навучання ў дактарантуры);
- 3 фотаздымкі памерам 4 x 6 см;
- медыцынскую даведку;
- копію пашпарта.