3 мая (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00
адбудзецца пятая сустрэча са слухачамі навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.
Сустрэча носіць назву “Да мовы – праз культуру” і пройдзе ў фармаце наведвання Музея старажытнабеларускай культуры пры Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, уваход праз другі паверх).
Сустрэчу правядзе кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры Барыс Андрэевіч Лазука.