6 кастрычніка 2023 г. у 11.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца круглы стол «Іван Насовіч: лінгвіст, этнограф і фалькларыст (да 235-годдзя з дня нараджэння)».
Арганізатарамі круглага стала выступаюць Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У рамках мерапрыемства плануецца абмеркаваць сучасны стан даследаванняў навуковай спадчыны Івана Насовіча, асаблівая ўвага будзе нададзена рукапісным матэрыялам вучонага, што захоўваюцца ў архівах Беларусі і блізкага замежжа. На круглым стале будзе паказаны дакументальны фільм «Іван Насовіч» (1991), прадстаўлены навуковы каментар аб грамадска-гістарычных перадумовах яго здымкі, стваральнікі фільма раскажуць пра задуму і асаблівасці працы над ім. Завершыцца праграма круглага стала паказам дакументальнага фільма «Ад прадзедаў спакон вякоў...» (1997), прысвечанага беларускай мове, яе гісторыі і сённяшняму стану.
Запрашаем усіх жадаючых у інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі: вул. Сурганава, 15, першы паверх, п. 110