Падрыхтаваны да выдання першы выпуск “Беларускага фальклорна-этналінгвістычнага атласа”

Навукоўцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН падрыхтавалі да выдання першы выпуск “Беларускага фальклорна-этналінгвістычнага атласа”. Пра яго змест карэспандэнту агенцтва “Мінск-Навіны” расказалі ў Акадэміі навук.
Па словах загадчыцы сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Алены Боганевай, у атласе будзе апублікаваны сістэматызаваны комплекс матэрыялаў па беларускай міфалогіі, фалькларыстыцы і этналогіі ў сувязі з картаграфаваннем распаўсюджвання некаторых матываў і сюжэтаў народнай прозы, вераванняў і абрадавых практык на тэрыторыі Беларусі.
 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы