Дзень беларускай навукі

На мінулым тыдні навуковая супольнасць чарговы раз адзначыла сваё прафесійнае свята – Дзень беларускай навукі.

Дырэкцыя «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» павіншавала навуковы калектыў падчас урачыстага сходу.

Традыцыйна ў гэты дзень былі падведзены вынікі навуковай работы: згаданы лепшыя дасягненні, найбольш значныя адкрыцці і інавацыйныя прарывы, здзейсненыя за папярэдні год.

Высокі прафесіяналізм і плённая навуковая работа супрацоўнікаў былі адзначаны Граматамі і Падзякамі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».

У коле мерапрыемстваў да Дня беларускай навукі Прэзідыумам НАН Беларусі была арганізавана выстаўка прыярытэтных навуковых выданняў, пачэснае месца сярод якіх заняў «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас».

У падрыхтоўцы гэтага выдання, якое ствараецца моваведамі ўсіх славянскіх краін, прымаюць актыўны ўдзел супрацоўнікі аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук В.П. Русак.

16 тамоў АЛА былі прэзентаваны ў поўным аб’ёме ўпершыню за 62 гады. Прэзентацыя суправаджалася дэманстрацыяй фільма пра гісторыю стварэння АЛА, працы над ім і аўдыягідам на чатырох мовах.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы