Прэзентацыі кнігі “Вайна – трагедыя і памяць народа : расказваюць сведкі падзей : зборнік дыялектных тэкстаў”

Шаноўныя калегі!

3 мая 2023 г. у 14.30 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыі кнігі “Вайна – трагедыя і памяць народа : расказваюць сведкі падзей : зборнік дыялектных тэкстаў”.

Кніга ўбачыла свет у выдавецтве “Беларуская навука” ў сакавіку 2023 г.

Працу падрыхтавалі ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, яе стварэнне было прымеркавана да Года гістарычнай памяці.

Сардэчна запрашаем прыняць удзел у прэзентацыі новага выдання.

Адрас бібліятэкі: г. Мінск, вул. Сурганава, д. 15, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, канферэнц-зала (аўд. 110).

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы