РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ДЫКТОЎКА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ, ПРЫМЕРКАВАНАЯ ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ (ПЛЯЦОЎКА № 3)

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, у  напісанні дыктоўкі па беларускай мове прынялі ўдзел 52 студэнты факультэта музычнага і харэаграфічнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Тэкст дыктоўкі “Чароўны свет беларускай выцінанкі” прачытала загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа В. П. Русак.    

     

 

Падведзеныя вынікі паказалі, што студэнты прадэманстравалі высокі ўзровень валодання пісьмовымі нормамі беларускай літаратурнай мовы. Студэнты, якія напісалі дыктоўку без памылак, будуць адзначаны на сайце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі і БДУКМ.

 

В. Л. Татур

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы