Знаёмства кіраўнікоў сацыяльнай сферы з сучаснымі дасягненнямі акадэмічных вучоных

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа  І.Л. Капылоў правёў выязныя заняткі на базе НАН Беларусі для слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяльнасць “Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай”. Прадстаўнікі сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведалі пастаянна дзеючую выстаўку НАН Беларусі,  Інстытут біяфізікі і геннай інжынерыі, а таксама музей старажытнай беларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кіраўнікі ўстаноў і арганізацый даведаліся пра шматлікія навацыйныя распрацоўкі акадэмічных вучоных, якія знаходзяць шырокае выкарыстанне ў сацыяльнай сферы.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы