
21 лістапада каманда Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа «Якубавы каласы» прыняла ўдзел у IX туры адкрытага чэмпіянату Інстытута гісторыі НАН Беларусі па інтэлектуальных гульнях.
У гульнёвай дысцыпліне «Свая гульня» мовазнаўцы прадэманстравалі высокае майстэрства і занялі ганаровае другое месца. У агульным заліку па трох турах яны падняліся на 7-ю пазіцыю.
Віншуем калег з годным вынікам і жадаем поспехаў у наступных гульнях чэмпіянату!







