Сустрэча ў Сянне

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў прыняў удзел у сустрэчы са школьнікамі і настаўнікамі-філолагамі ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Сянно імя З.І. Азгура”. Ігар  Лявонавіч расказаў пра выданні Інстытута, якія могуць выкарыстоўвацца ў вучэбным працэсе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, даў метадычныя парады па падрыхтоўцы навукова-даследчых работ навучэнцамі, расказаў пра работу Школы юнага лінгвіста. І.Л. Капылоў правёў  таксама прэзентацыю кнігі “Беларуская мова ад А да Я”.  Настаўнікам і вучням школы былі перададзены кніжныя выданні Інстытута мовазнаўства, сярод якіх “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак”, “Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы”, ”Беларуская мова ад А да Я” і інш.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы