21 лістапада 2023 года загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Наталля Вікенцьеўна Паляшчук і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка правялі сустрэчу-прэзентацыю “Гісторыя роднай мовы” са студэнтамі 1-га курса факультэта дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Н.В. Паляшчук расказала пра асноўныя перыяды развіцця беларускай мовы, пазнаёміла з помнікамі пісьменнасці як крыніцамі вывучэння мовы нашых продкаў, прывяла цікавыя звесткі, звязаныя з гісторыяй іх з‘яўлення, бытавання і даследавання.
Э.В. Ярмоленка сваё выступленне прысвяціла творам старабеларускай свецка-мастацкай пісьменнасці. Яна пазнаёміла прысутных з беларускімі летапісамі і хронікамі, воінскімі аповесцямі, навучальнай і варажбітна-астралагічнай літаратурай.
Вучоныя працягнулі традыцыю сваіх сустрэч са студэнтамі: правялі віктарыну “Ведаю мінулае роднай мовы” і прапанавалі першакурснікам прачытаць урывак тэксту на старабеларускай мове, на гэты раз з рукапіснага помніка XVI ст. “Неба”.
Э.В. Ярмоленка, Н.В. Паляшчук