КРУГЛЫ СТОЛ “В.У. МАРТЫНАЎ – ЗАСНАВАЛЬНІК АКАДЭМІЧНАЙ СЛАВІСТЫЧНАЙ ШКОЛЫ (ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ)” (Мінск, 30 студзеня 2024 г.)

Аддзел славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа запрашае прыняць удзел у пасяджэнні круглага стала з нагоды
100-годдзя з дня нараджэння знанага беларускага вучонага Віктара Уладзіміравіча Мартынава.

В.У. Мартынаў – доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Занесены ў «Кнігу гонару» ЗША (1989). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1990). Стаў чалавекам стагоддзя i атрымаў узнагароду ХХ ст. Брытанскага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы (1993).

В.У. Мартынаў з 1962 г. па 1990 г. узначальваў аддзел агульнага і славянскага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (цяпер – аддзел славістыкі і тэорыі мовы). Навуковая дзейнасць даследчыка мела выключнае значэнне для беларусістыкі, славістыкі, этымалогіі, а таксама кампаратывістыкі, фармалізацыі семантыкі і лінгвістычных аспектаў праблем штучнага інтэлекту. В.У. Мартынаў з’яўляўся сааўтарам і галоўным рэдактарам першых васьмі тамоў “Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы” (1978–1993 гг.).

Круглы стол адбудзецца 30 студзеня 2024 г. у 11.00 у 302 п. па адрасе вул. Сурганава 1, корп. 2.

Запрашаем калег і ўсіх зацікаўленых!

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы